со́ладавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да соладу (у 1 знач.). Соладавы цукар. // Які з’яўляецца соладам. Соладавы раствор. // Прыгатаваны з соладам. Соладавы пернік. Соладавыя дрожджы. // Які мае адносіны да вытворчасці соладу. Соладавы цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жа́мкапернік’ (Мат. Гом., Нар. словатв., 127). Рус. кур. жа́мка ’тс’, кастр. (1853 г.) жа́мочка ’ласая ежа з маку і мёду’, пск., калін., сімб., куйбыш. жамо́кпернік’, ’сціснуты кавалак ежы (напр., хлеба)’, горк., калін., куйбыш., валаг., алан. же́мо́кпернік з мядовага цеста’. Параўн. яшчэ славен. žemèk ’рэчыва з сыру, якое выціскаецца’, серб.-харв. жѐмичка ’белы хлябец’ звязана, відаць, з жемља ’тс’ < ням. Semmel. Утворана суфіксам ‑ък‑ ад дзеяслоўнай асновы жьм‑, жем‑ ’ціснуць’. Гл. жмаць, жаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядовікпернік з мёдам’ (лоеў., Мат. Гом.). Рус. пск., смал. медовик ’пірог з мёдам’. Да мядовы < мёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

медови́к

1. (медовый пряник) разг. мядо́вы пе́рнік; мядо́вік, -ка м.;

2. (нектарник) бот. некта́рнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́кавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маку. Макавае зярнятка. // Зроблены, прыгатаваны з маку, з макам. Макавы пернік,

2. у знач. наз. ма́кавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца мак, чыстацел і інш.

•••

Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было гл. быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мядоўка1 ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (гродз., Кіс.). Да мёд (гл.). Матывацыя: гэта меданосная расліна. Параўн. укр. медуниця польова, польск. miodanka.

Мядоўка2, медоўка ’сіняк звычайны, Succisella Reck.’ (мазыр., Жыв. сл.). Відаць, да мёд (гл.), хаця сувязь (матывацыя) застаецца няяснай.

Мядоўка3 б.-каш.пернік з мёдам’, чачэр. ’напітак з мёду’, жлоб. ’салодкая груша’ (Мат. Гом.). З польск. miodówkaпернік’, ’салодкая груша, яблык’. Параўн. таксама і рус. свярдл. медовка ’брага, настаяная на мёдзе’. Да мёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папра́нікпернік’ (Нас., Мат. Гом.). Рус. пряник, смал. пупряник, сеўск. попряльник, укр. попраник. Вытворнае ад *паараны ’вострь^ рэзкі’, параўн. ст.-рус. пьпьрянъ, прыметніка ад пьпьрь ’перац’ (Міклашыч, 270; Праабражэнскі, 2, 44; Фасмер, 3, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мядоўнік1, іван., пін. мэдбу́нік ’мядовы пернік’ (слонім., Сцяшк. Сл.; Вешт. дыс.). Польск. miodownik ’тс’. Параўн. ст.-рус. медовникъ, якому ў «Лексиконе полоно-словенском» (1670 г., с. 193) адпавядае польск. piernik. Аднак ст.-польск. miodounikпернік’ (Reczek S., Podręczny sł. dawnej polszczyzny, 210). Таму бел. лексему можна лічыць запазычанай з польск. мовы.

Мядоўнік2 ’яснотка (глухая крапіва), Lamium album L.’ (маг., Кіс.), лельч. мідоўнік ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’, пін. медоўніца ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Бейл.), мядулька ’кветка чырвонай лугавой канюшыны’ (міёр., Жыв. сл.), ’медуніца, Pulmonaria L.’ (свісл., Сл. ПЗБ|. Да мёд (гл.): усе расліны — добрыя меданосы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумперлік ’мамотка’ (Шымк. Собр.). Няясна. Магчыма, з ням. Pumpernickelпернік; таўстушка’, менш верагодна — ідэнтычнае з укр. пімперля ’недаростак, малалетка’, запазычанага з заходнеславянскіх моў, параўн. польск. pimperlaj ’карлік, карапуз, малеча’, чэш. рітргіе ’лялька, марыянетка’, славац. pimprlik ’тс’, што з ням. Рітріег ’песта’, pimpelig, pimperlich ’распешчаны’ (ЕСУМ, 4, 406).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коври́жка ж. (пряник) разг. пе́рнік, -ка м.; (медовая) мядо́вік, -ка м.;

ни за каки́е коври́жки ні за які́я пе́рнікі, ні за што на све́це.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)