жа́дны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Ніякі, ніводны. Без жаднай перашкоды .. [партызаны] выйшлі на дуброўскае поле. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашко́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Тое, што перагароджвае шлях, перапыняе, затрымлівае рух. Прыродныя перашкоды. □ Бліснула сталь, і калючая перашкода была прарвана. Самуйлёнак. Тваім цудоўным песням-гукам Ні перашкод няма, ні меж. Астрэйка. // пераважна мн. (перашко́ды, ‑код). Роў, узвышэнне або іншая загарода, прызначаная для пераадольвання ў мэтах ваенна-спартыўнай падрыхтоўкі. Браць перашкоды. Бег з перашкодамі. □ Партызаны займаліся ў глыбіні лесу звычайнай салдацкай справай: вучыліся перабягаць пад агнём, перапаўзаць, акопвацца, пералазіць праз розныя перашкоды, кідаць гранаты. Шамякін.
2. перан. Тое, што перапыняе якое‑н. дзеянне, затрымлівае ажыццяўленне чаго‑н.; цяжкасць. Бюракратычныя перашкоды. □ На жыццёвым шляху ў.. [каменданта] не было ніякіх перашкод. Шамякін. На радасць хлапчуком, маці .. дома не было, і яны сабраліся ў дарогу без перашкод. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахо́днасць, -і, ж.
1. Даступнасць чаго-н. для праходу.
П. балота.
2. Пра органы цела: здольнасць прапускаць што-н. праз сябе.
П. кішак.
3. Пра транспартныя сродкі: здольнасць пераадольваць дарожныя перашкоды.
Аўтамабіль павышанай праходнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыбахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Прыстасаванне для самастойнага праходу рыбы праз перашкоды (плаціны, вадаспады і пад.). Ступеньчаты рыбаход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устарані́ць сов.
1. (ликвидировать) устрани́ть; удали́ть;
у. перашко́ды — устрани́ть (удали́ть) препя́тствия;
2. (отстранить от дела) устрани́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пераме́шка ’перашкоды’ (Касп.: зэльв., Сл. рэг. лекс.). У выніку кантамінацыі бел. перашкода і рус. мешать ’перашкаджаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змага́нец, ‑нца, м.
Тое, што і змагар. Усе знішчала перашкоды Змаганцаў дужая сям’я — Сыноў савецкага народа Твой гонар — Партыя мая! Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́грабціся, ‑грабуся, ‑грабешся, ‑грабецца; зак.
Разм. Выйсці, пераадолеўшы сыпучы пясок або снег. Выграбціся на дарогу. // перан. Пераадольваючы цяжкасці, перашкоды, выйсці, выбіцца куды‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́перціся, ‑пруся, ‑прашся, ‑прэцца; зак.
Разм.
1. Выйсці, вылезці адкуль‑н., пераадолеўшы перашкоды. Конь выперся з хлява.
2. Выдацца, высунуцца за межы чаго‑н. Выперціся наперад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да развіцца.
2. Адбывацца, працякаць. Сусветны камуністычны рух нашай эпохі паспяхова развіваецца, пераадольваючы цяжкасці і перашкоды на сваім шляху. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)