абсо́ўгаць

‘зацягаць, перасунуць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абсо́ўгаю абсо́ўгаем
2-я ас. абсо́ўгаеш абсо́ўгаеце
3-я ас. абсо́ўгае абсо́ўгаюць
Прошлы час
м. абсо́ўгаў абсо́ўгалі
ж. абсо́ўгала
н. абсо́ўгала
Загадны лад
2-я ас. абсо́ўгай абсо́ўгайце
Дзеепрыслоўе
прош. час абсо́ўгаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; зак.

1. каго-што. Злёгку перасунуць, перамясціць.

П. стол да сцяны.

2. перан., што. Прасунуць наперад.

П. сваю працу.

|| незак. пасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасу́нуты

1. передви́нутый; см. перасу́нуць1;

2. подви́нутый бо́льше, чем сле́дует

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кілды́шыць ’тармасіць, валтузіць’ (Сцяшк.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. keldintiперасунуць, пераставіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саўга́цца ’катацца на льдзе, коўзацца’ (Касп.), саўгану́ць ’пасунуць, перасунуць’ (КЭС), са́вгаты ’глытаць, дзяўбці’ (Клім., Сл. Брэс.), саўгну́ць ’тыкнуць з сілай’ (Клім.), саўка́цца ’швэндацца’ (Мат. Гом.). Гл. соўгаць, соўкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перава́лка ’перагрузка (тавараў) на іншыя вазы’ (Нас., Яруш.: ТСБМ). З рус. перева́лка ’перанясенне (груза) з аднаго месца на іншае’, якое з перевали́ть ’перакінуць, перанесці, перасунуць’, параўн. адаптаванае перавало́ка ’тс’ (Гарэц., Др.-Падб.), да пера- і валачы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

передви́нуть сов.

1. перасу́нуць; (переставить) пераста́віць;

2. (переместить) перамясці́ць;

3. перен. (на другую работу) пераве́сці;

4. перен. (сроки) перане́сці; см. передвига́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; м.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасоўваць — перасунуць.

2. Перасовачная бібліятэка, кінаўстаноўка, выстаўка і пад. Пабачыўшы на экране першы кінафільм, .. [Сніцарэнка] цвёрда вырашыў стаць акцёрам кіно. І якой было радасцю, калі ў вёску прыязджала доўгачаканая перасоўка. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́зам, прысл.

Спец.

1. Слізгаючыся, сунучыся па зямлі, рэйках і пад. (пра колы, гусеніцы і пад.). Гэты стромы спуск уніз, дзе пры з’ездве ідуць юзам, а пры пад’ёме буксуюць машыны, мае сваю назву — Равок. Сіпакоў.

2. Цягнучы, сунучы па зямлі або насцілу. Перасунуць кантэйнер юзам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак.

1. што. Перасунуць, пераставіць з аднаго на другое месца. Перамясціць шафу. Перамясціць тэлевізар. // Змяніць месцазнаходжанне чаго‑н. Перамясціць канцылярыю на другі паверх. Перамясціць палявы стан.

2. каго. Перавесці на працу ў другое месца, назначыць на новую пасаду. Перамясціць брыгаду на другую будоўлю.

3. што. Спец. Выкарыстаць іначай (капітал). Перамясціць крэдыты з прамысловасці ў сельскую гаспадарку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)