дзірвані́сты, ‑ая, ‑ае.
Пераплецены каранямі травы; пакрыты дзірваном. Дзірваністая глеба. □ Перад уяўленнем паўстае дзірваністы ўзмежак з вялізным і густым кустом шыпшыны. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераблы́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераблытаць.
2. у знач. прым. Хаатычна перавіты, пераплецены. Пасмы чорных пераблытаных валасоў навіслі на самыя вочы. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
переви́тый
1. абві́ты, мног. паабвіва́ны, абкру́чаны, мног. паабкру́чваны;
2. перапле́цены, мног. папераплята́ны;
3. пераві́ты; см. переви́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карані́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З вялікай колькасцю добра развітых каранёў (пра расліны, дрэвы). Караністая расада.
2. Пакрыты, пераплецены каранямі дрэў (пра дарогу і пад.). Я націскаў, як толькі мог, на педалі, .. але ўсё роўна ўцячы ад дажджу не ўдалося, — дарога скрозь вузкая, караністая. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзёран, ‑рну, м.
Верхні слой глебы, густа пераплецены карэннем травы. [Зямля] была рыхлая, і бяроза лёгка вывернулася, падняўшы на карэнні цэлы пласт дзёрну. Курто. // зб. Выразаныя з гэтага слоя кавалкі, якімі ўмацоуваюць адхоны, схілы і пад. А перад лаўкамі клапатлівай садоўніцкай рукой пароблены клумбы, абкладзеныя зялёным дзёрнам. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заблы́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад заблытаць.
2. у знач. прым. У беспарадку пераплецены, перавіты, зблытаны. Між тоўстых галін двух дубоў вісеў заблытаны парашут. Гамолка.
3. перан.; у знач. прым. Складаны, цяжкі для разумення. Калі здараецца спрэчка між людзьмі, дык Соня разблытвае заблытаныя справы. Бядуля. // З вялікай колькасцю памылак, недакладнасцей. Заблытаны улік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ружа́нец ’у некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічэння прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы’ (ТСБМ). З польск. różaniec ’ружанец’, якое, паводле Фасмера (3, 493), з’яўляецца калькай з с.-лац. rosārium ’тс’ < rosa ’ружа’. Паводле Брукнера (466), польск. różaniec утворана ад прыметніка różany (у спалучэнні różany wianek < ням. Rosenkranz ’вянок з ружаў; ружанец’). Польск. różaniec першапачаткова называлі ’малітоўнік дзевы Марыі са 150 малітвамі, які быў пераплецены пацеркамі для падліку малітваў’, а потым — і самі пацеркі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бяро́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Памянш. да бяроза; невялікая бяроза.
2. Травяністая расліна сямейства бярозкавых з белымі ці ружовымі кветкамі і павойным сцяблом. Сашнік лёгка шчоўкнуў у мяккі грунт, пераплецены паўзучай бярозкай і хвашчом, падобным на маладыя елачкі. Якімовіч. [Дзяўчаты] хутка пасоўваліся па баразёнках, завіхаючыся з капаніцамі і выбіраючы рукамі свірэпку, пырнік, завілістую бярозку з ружовымі і белымі кветкамі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зблы́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зблытаць.
2. у знач. прым. Перавіты, пераплецены, перамешаны ў беспарадку. Лявон ішоў па садзе — ад дрэўца да дрэўца, кратаў іх рукамі, дзе зрываў леташні ліст, дзе зблытаную павуціну... Кудравец. Рыжык хітра ўсміхнуўся, страсянуў мокрай, зблытанай чупрынай. Кухараў.
3. у знач. прым. Няясны, бязладны, блытаны. Ад мноства зблытаных думак, здавалася, разваліцца галава... Ваданосаў. Тое, што было далей, Тураўцу помніцца нязвязанымі, зблытанымі ўрыўкамі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блы́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Бязладна пераплецены, заблытаны. Блытаныя сляды. □ Ніжэй павуцінне плыве доўгімі блытанымі ніткамі. Алешка. Яшчэ на сцежках блытаных Стаяць іх [партызанаў] буданы. Хведаровіч. // Няцвёрды, няўпэўнены (пра крокі, хаду). Блытаныя крокі.
2. У якім цяжка разабрацца, няясны, недакладны, супярэчлівы. Блытаная справа. Блытаныя паказанні. □ Прамова Лабановіча была наўперад крыху блытаная, словы неяк не слухалі яго, і язык варочаўся не так, як належыць. Колас. Хлопцы недаўменна слухалі блытанае Казікава апавяданне і не зусім разумелі яго. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)