дыферэнцыя́л, ‑а, м.
1. У матэматыцы — адвольнае прырашчэнне незалежнай пераменнай велічыні.
2. У тэхніцы — механізм у аўтамабілях, трактарах і пад., пры дапамозе якога два вядучыя колы на адной восі могуць круціцца з рознай хуткасцю на паваротах.
[Ад лац. differentia — рознасць.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пераме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мяняецца, чаргуецца з чым‑н.; няўстойлівы, непастаянны. Зіма 1921 года была пераменнай — маразы змянялі адлігі і наадварот. Пестрак. Гульня ішла з пераменным поспехам. Гамолка.
•••
Пераменны капітал гл. капітал.
Пераменны ток гл. ток.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)