пераку́льванне ср., разг. опроки́дывание, перекувы́ркивание; см. пераку́льваць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

осуша́ть несов.

1. асу́шваць;

2. (выпивать) выпіва́ць; (опрокидывать) пераку́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варо́чаць², -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. каго-што. Пераварочваць з боку на бок, варушыць.

В. каменне.

В. сена.

2. што. Валіць на бок, перакульваць.

В. крэслы.

3. што, чым. Круціць вакол восі.

В. кола.

4. чым. Распараджацца, кіраваць чым-н. вялікім, важным (разм.).

В. мільёнамі.

В. справамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валя́ць, я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; незак.

1. каго-што. Нахіліўшы, абарочваць; перакульваць. Бура валяе стагі.

2. заг. валя́й(це). Разм. Ужываецца ў якасці пабуджэння да дзеяння. [Дырэктар:] — Значыць, так рашыў?.. Што ж, валяй! Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

Валіць набок; пераварочваць, перакульваць. Лодку падкідвала, куляла з боку на бок, ставіла старчма, залівала вадой, але яна зноў і зноў усплывала на паверхню. Дуброўскі.

•••

Куляць чарку — выпіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераку́львацца несов., разг.

1. опроки́дываться, перекувы́ркиваться; (через голову) кувырка́ться;

2. страд. опроки́дываться; осуша́ться; см. пераку́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераку́льшчык ’адступнік, здраднік, рэнегат’ (Др.-Падб.). Да пераку́льваць (гл.). Утворана паводле перакі́нчык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абарача́цца ’бываць у розных мясцінах’ (Шат.), ’перакульвацца, абыходзіцца’ (Нас.), абарачывацца ’тс’ (Юрч.), абарачывацьперакульваць, пераварачваць’ (Юрч.), абварачацца, абварачываць. Гл. варочаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тача́ць, точа́ць ’соваць’: не точай рукі к ножу (ТС), сюды ж тачы́ць (точи́ть) ’соваць, працягваць’ (Нас.). Відаць, да прасл. *tačati ’перасоўваць, перакульваць, рухаць’, шматкратнага дзеяслова ад *točiti, гл. тачыць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

опроки́дывать несов.

1. пераку́льваць, абаро́чваць; (вываливать) выва́льваць; выку́льваць; (валить) валі́ць, зва́льваць;

2. (заставлять отступать) воен. адкіда́ць, збіва́ць;

3. перен. (опровергать) абвярга́ць; (разрушать) разбура́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)