Пла́стацца ’хадзіць без мэты, марна трацячы час’ (докш., Янк. Мат.), рус. пластаться ’качацца, перакочвацца з боку на бок’. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. plastėti ’трапятаць; матляцца; трымцець’, plastelėti ’узмахваць (крыламі)’, plastėnti ’злёгку трымцець’, ’развівацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

воро́чаться

1. (сбоку на бок) варо́чацца;

2. (шевелиться) варушы́цца, паваро́чвацца;

3. страд. варо́чацца, пераваро́чвацца; перако́чвацца, перасо́ўвацца; круці́цца; гарта́цца, пераго́ртвацца; см. воро́чать 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)