каса́цыя, ‑і, ж.

1. Абскарджанне і перагляд вышэйшым судом судовых рашэнняў і прыгавораў, якія яшчэ не ўступілі ў сілу. Касацыя прысуду.

2. Разм. Заява аб пераглядзе рашэння суда. Падаць касацыю.

3. Прызнанне выбараў несапраўднымі і адмена іх у выніку парушэння канстытуцыі або выбарчага закона. Касацыя выбараў.

[Ад лац. cassatio — адмена, знішчэппе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэві́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Абследаванне чыёй-н. дзейнасці для ўстанаўлення правільнасці і законнасці дзеянняў.

Р. магазіна.

2. Перагляд чаго-н. з мэтай унясення карэнных змен (кніжн.).

Р. поглядаў, вучэння.

3. У Расіі ў 18—1 -й палавіне 19 ст.: перапіс падатковага насельніцтва для налічэння падатку.

|| прым. рэвізі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.) і рэві́зскі, -ая, -ае (да 3 знач.; уст.).

Рэвізійная камісія.

Рэвізскія казкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэві́зія, ‑і, ж.

1. Праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, установы, арганізацыі, адказнай службовай асобы з мэтай праверкі законнасці, правільнасці і мэтазгоднасці іх дзеянняў. Рабіць рэвізію. Рэвізія магазіна. □ Часамі глаўк пасылаў .. [Казіміра] на рэвізію на другія заводы: у Канск, у Таўду, у Лысьву. Скрыган. Адсутнасць уліку маёмасці .. [Шаманскі] груба назваў злачынствам, паабяцаў арганізаваць рэвізію і вінаватых у адсутнасці ўліку і гаспадарчых стратах прыцягнуць да адказнасці. Дуброўскі. // Агляд чаго‑н. з мэтай праверкі. — А ўсё ж такі, брат Грышка, не шкодзіць, я думаю, пабыць табе на бухгалтарскіх курсах. Калгас наш расце, справа ўскладняецца, — заключыў рэвізію кніг старшыня калгаса. Колас.

2. Перагляд палажэнняў якога‑н. вучэння, тэорыі з мэтай унясення змен, паправак, якія парушаюць, скажаюць асновы гэтага вучэння, тэорыі.

3. Гіст. У Расіі ў 18 ст. і ў першай палове 19 ст. — перапіс сельскага і гарадскога насельніцтва для ўліку і вылічэння падушнага падатку.

[Ад лац. revisio — перагляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. ператрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак.

1. што. Трасучы, ачысціць (ад пылу, гразі і пад.) усё, многае. Ператрэсці палавікі.

2. што. Змяшаць, трасучы. Ператрэсці сена з саломай.

3. што. Трасучы, перабраць, перагледзець што‑н. (звычайна шукаючы што‑н.). [Пятрусь] некалькі раз ператрос усе свае кішэні, — ключык як у ваду кануў. Арабей. // перан. Разм. Перабраць у памяці, успомніць што‑н. Любіць стары пагаварыць, ператрэсці ў памяці мінулае. Лынькоў.

4. Разм. Зрабіць перагляд з мэтай замены, перабудовы чаго‑н.; перасыпаць. Будаўнічая брыгада калгаса ператрэсла Сцяпанаву хату, перасыпала. Пянкрат. А сам [Андрэй] пайшоў на апошнюю вайну і ўжо ніколі не вернецца, каб, скажам, абсадзіць хату ці ператрэсці хлеў. Сіпакоў.

5. каго. Разм. Усхваляваць, устрывожыць да ўзбуджана-нервовага, хваравітага стану.

6. каго-што. Зрабіць вобыск. На вакзале сышчыкі затрымалі.. гімназістаў і ператрэслі іх чамаданы... С. Александровіч. Жаўнеры ператрэслі кожную хату, аблазілі ўсе вышкі і хлявы. Шахавец.

7. безас. Скончыць, перастаць трэсці. Хворага ператрэсла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)