перева́ливатьI несов. (кого, что) перава́льваць; (перебрасывать) перакі́дваць; (переносить) перано́сіць; (перетаскивать) пераця́гваць; см. перевали́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць 1 — пераваліць 1 (у 1 знач.).
2. Разм. Перавалачны пункт. Цяпер мне засталося яшчэ пабываць на «перавалцы». Так фамільярна называюць мазыране лесаперавалачную базу, самае старое прадпрыемства на Пхове. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць 1 — пераваліць 1 (у 2 знач.).
2. Месца пераходу праз горны хрыбет. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка. Быкаў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Шамякін.
3. перан. Разм. Змена, паварот у развіцці чаго‑н. Беларусь на крутым перавале Нараджаецца вольнай сягоння. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)