перабудо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перабудавацца.

2. Зал. да перабудоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еўрапеізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Перабудаваць (перабудоўваць) на еўрапейскі лад, узор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццесцвярджа́льны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты бадзёрасцю, аптымістычнымі адносінамі да жыцця. Жыццесцвярджальныя ідэі. // Здольнасць ствараць, перабудоўваць жыццё. Жыццесцвярджальная сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ператру́с ’вобыск’ (ашм., Стан.), ператру́ска ’ператрасанне’ (Нас.), ’пераборка старой хаты’ (ветк., Мат. Гом.), ператраса́цьперабудоўваць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і тру́сіць, якое з прасл. *trǫsiti ’трусіць’, ’трэсці’. Значэнне ’перабудоўваць’ — другаснае, параўн. перасыпа́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перала́джуваць хатуперабудоўваць’ (Ян.), рус. пск., смал. перела́живать ’тс’. Да пера- і ла́дзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перабудо́ўванне ср.

1. перестра́ивание, перестро́йка ж.;

2. переустро́йство, преобразова́ние;

1, 2 см. перабудо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабудо́ўвацца несов.

1. в разн. знач. перестра́иваться;

2. страд. перестра́иваться; переустра́иваться, преобразо́вываться; см. перабудо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэканструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе; зак. і незак., што.

1. Перабудаваць (перабудоўваць) што‑н., каб палепшыць, удасканаліць. Рэканструяваць абсталяванне цэха.

2. Аднавіць (аднаўляць) што‑н. па апісаннях ці астатках, якія захаваліся. Рэканструяваць тэкст старажытнага рукапісу. Рэканструяваць помнік.

[Ад лац. re — зноў і construere — будаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перестра́ивать несов.

1. перабудо́ўваць;

2. воен. перастро́йваць, перашыхто́ўваць;

3. муз., радио перастро́йваць; (о музыкальных инструментах — ещё) перала́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перасы́паць, пірасы́паць ’перабудаваць старую драўляную будыніну, у якой гнілое бярвенне замяняецца новым’ (Некр.; Варл.; бялын., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рамантаваць агароджу’ (навагр., Жыв. сл.), драг. пырысэ́патэ (хату, хлыва́) ’паднавіць будынак’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), перасыпа́нка ’рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. бойк. переси́пати (піч, хату) ’перабудаваць, пераставіць’, зах.-валын. пирисе́пате ’збіраць нанова рассыпаныя клёпкі ці ўстаўляць новае дно’; рус. кастр., арл., наўг. пересыпа́ть ’разбіраць і зноў складваць, перабудоўваць (аб будынках)’, польск. przesypać ’тс’, славац. presýpať perie ’памяняць пер’е ў падушках’. Да пера- і cы́паць (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу: першапачаткова слова ўжывалася толькі ў адносінах да сыпучых цел, пазней — у адносінах да драўлянага посуду і начыння: перабіраліся клёпкі, старыя замяняліся новымі, зноў набіваліся абручы, і, параніце, назва дзеяння, звязанага з гэтым рамонтам, перайшла на рамонт будынкаў, агароджы і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)