апраме́тны, -ая, -ае.

1. Пякельны, такі, як у пекле.

2. перан. Незвычайны па ступені праяўлення.

Апраметная цемра.

3. у знач. наз. апраме́тная, -ай, ж. Пекла, падземнае царства.

Праваліцца ў апраметную.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад м., миф., перен. пе́кла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́рбер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у пекла.

2. перан. Злосны, пільны вартавы, які жорстка абмяжоўвае чыю-н. свабоду (кніжн.).

Бязлітасны цэнзурны ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́кло разг., прям., перен. пе́кла, -ла ср., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тартарары́ провали́ться в тартарары́ разг., шутл. правалі́цца ў пе́кла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́шнік, ‑а, м.

Грэшны чалавек. Праведніку — у рай ляжыць дарога, Грэшніку — у пекла: выбірай. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапра́ўнук, ‑а, м.

Сын праўнука ці праўнучкі. Я раскажу пра пекла ў Хірасіме Прапраўнуку прапраўнука майго. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гее́нна ж., книжн., церк. гее́на, -ны ж., пе́кла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преиспо́дняя ж., миф. апраме́тная, -най ж.; (ад) пе́кла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́кальнік ’той, хто адпраўляе ў пекла’ (Рам.), смал. пеке́льнік ’памагаты д’ябла’, укр. пеке́льник ’д’ябал, жыхар пекла’. Запазычана з польск. piekielnik ’д’ябал; асуджаны на вечныя пакуты; бязбожнік; скандаліст’ < ст.-чэш. pekelník ’д’ябал; пракляты чалавек у пекле’ са зменай націску пад уплывам пе́кла, параўн. пяке́льны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)