спарты́ўна-педагагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спарты́ўна-педагагі́чны спарты́ўна-педагагі́чная спарты́ўна-педагагі́чнае спарты́ўна-педагагі́чныя
Р. спарты́ўна-педагагі́чнага спарты́ўна-педагагі́чнай
спарты́ўна-педагагі́чнае
спарты́ўна-педагагі́чнага спарты́ўна-педагагі́чных
Д. спарты́ўна-педагагі́чнаму спарты́ўна-педагагі́чнай спарты́ўна-педагагі́чнаму спарты́ўна-педагагі́чным
В. спарты́ўна-педагагі́чны (неадуш.)
спарты́ўна-педагагі́чнага (адуш.)
спарты́ўна-педагагі́чную спарты́ўна-педагагі́чнае спарты́ўна-педагагі́чныя (неадуш.)
спарты́ўна-педагагі́чных (адуш.)
Т. спарты́ўна-педагагі́чным спарты́ўна-педагагі́чнай
спарты́ўна-педагагі́чнаю
спарты́ўна-педагагі́чным спарты́ўна-педагагі́чнымі
М. спарты́ўна-педагагі́чным спарты́ўна-педагагі́чнай спарты́ўна-педагагі́чным спарты́ўна-педагагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вучэ́бна-педагагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вучэ́бна-педагагі́чны вучэ́бна-педагагі́чная вучэ́бна-педагагі́чнае вучэ́бна-педагагі́чныя
Р. вучэ́бна-педагагі́чнага вучэ́бна-педагагі́чнай
вучэ́бна-педагагі́чнае
вучэ́бна-педагагі́чнага вучэ́бна-педагагі́чных
Д. вучэ́бна-педагагі́чнаму вучэ́бна-педагагі́чнай вучэ́бна-педагагі́чнаму вучэ́бна-педагагі́чным
В. вучэ́бна-педагагі́чны (неадуш.)
вучэ́бна-педагагі́чнага (адуш.)
вучэ́бна-педагагі́чную вучэ́бна-педагагі́чнае вучэ́бна-педагагі́чныя (неадуш.)
вучэ́бна-педагагі́чных (адуш.)
Т. вучэ́бна-педагагі́чным вучэ́бна-педагагі́чнай
вучэ́бна-педагагі́чнаю
вучэ́бна-педагагі́чным вучэ́бна-педагагі́чнымі
М. вучэ́бна-педагагі́чным вучэ́бна-педагагі́чнай вучэ́бна-педагагі́чным вучэ́бна-педагагі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

музы́чна-педагагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. музы́чна-педагагі́чны музы́чна-педагагі́чная музы́чна-педагагі́чнае музы́чна-педагагі́чныя
Р. музы́чна-педагагі́чнага музы́чна-педагагі́чнай
музы́чна-педагагі́чнае
музы́чна-педагагі́чнага музы́чна-педагагі́чных
Д. музы́чна-педагагі́чнаму музы́чна-педагагі́чнай музы́чна-педагагі́чнаму музы́чна-педагагі́чным
В. музы́чна-педагагі́чны (неадуш.)
музы́чна-педагагі́чнага (адуш.)
музы́чна-педагагі́чную музы́чна-педагагі́чнае музы́чна-педагагі́чныя (неадуш.)
музы́чна-педагагі́чных (адуш.)
Т. музы́чна-педагагі́чным музы́чна-педагагі́чнай
музы́чна-педагагі́чнаю
музы́чна-педагагі́чным музы́чна-педагагі́чнымі
М. музы́чна-педагагі́чным музы́чна-педагагі́чнай музы́чна-педагагі́чным музы́чна-педагагі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

навуко́ва-педагагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. навуко́ва-педагагі́чны навуко́ва-педагагі́чная навуко́ва-педагагі́чнае навуко́ва-педагагі́чныя
Р. навуко́ва-педагагі́чнага навуко́ва-педагагі́чнай
навуко́ва-педагагі́чнае
навуко́ва-педагагі́чнага навуко́ва-педагагі́чных
Д. навуко́ва-педагагі́чнаму навуко́ва-педагагі́чнай навуко́ва-педагагі́чнаму навуко́ва-педагагі́чным
В. навуко́ва-педагагі́чны (неадуш.)
навуко́ва-педагагі́чнага (адуш.)
навуко́ва-педагагі́чную навуко́ва-педагагі́чнае навуко́ва-педагагі́чныя (неадуш.)
навуко́ва-педагагі́чных (адуш.)
Т. навуко́ва-педагагі́чным навуко́ва-педагагі́чнай
навуко́ва-педагагі́чнаю
навуко́ва-педагагі́чным навуко́ва-педагагі́чнымі
М. навуко́ва-педагагі́чным навуко́ва-педагагі́чнай навуко́ва-педагагі́чным навуко́ва-педагагі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

псіхо́лага-педагагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. псіхо́лага-педагагі́чны псіхо́лага-педагагі́чная псіхо́лага-педагагі́чнае псіхо́лага-педагагі́чныя
Р. псіхо́лага-педагагі́чнага псіхо́лага-педагагі́чнай
псіхо́лага-педагагі́чнае
псіхо́лага-педагагі́чнага псіхо́лага-педагагі́чных
Д. псіхо́лага-педагагі́чнаму псіхо́лага-педагагі́чнай псіхо́лага-педагагі́чнаму псіхо́лага-педагагі́чным
В. псіхо́лага-педагагі́чны (неадуш.)
псіхо́лага-педагагі́чнага (адуш.)
псіхо́лага-педагагі́чную псіхо́лага-педагагі́чнае псіхо́лага-педагагі́чныя (неадуш.)
псіхо́лага-педагагі́чных (адуш.)
Т. псіхо́лага-педагагі́чным псіхо́лага-педагагі́чнай
псіхо́лага-педагагі́чнаю
псіхо́лага-педагагі́чным псіхо́лага-педагагі́чнымі
М. псіхо́лага-педагагі́чным псіхо́лага-педагагі́чнай псіхо́лага-педагагі́чным псіхо́лага-педагагі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

педагагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае выхаваўчае значэнне, адпавядае правілам педагогікі. Педагагічны ўчынак. Педагагічны рост.

2. Які мае адносіны да педагога. Педагагічныя кадры. Педагагічны савет школы. Педагагічная дзейнасць. // Прызначаны для падрыхтоўкі педагогаў. Педагагічныя навучальныя ўстановы.

3. Які мае адносіны да педагогікі. Педагагічная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чытаць.

2. звычайна мн. (чыта́нні, ‑яў). Цыкл лекцый ці дакладаў, прысвечаных пэўнаму колу пытанняў. Ленінскія чытанні. Педагагічныя чытанні. Купалаўскія чытанні.

•••

Літаратурнае чытанне — калектыўнае чытанне мастацкіх твораў з мэтай абмеркавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 60 мінутам.

Прыйсці раней на гадзіну.

2. Адзінка часу ў 60 мінут, якую адлічваюць ад паўдня ці ад паўночы.

Г. ночы.

Трэцяя г. дня.

3. Прамежак часу, што адводзіцца на ўрок, лекцыю і пад.

Акадэмічная г.

4. толькі мн. Педагагічныя заняткі, лекцыі (пра нагрузку выкладчыкаў).

Мець гадзіны ва ўніверсітэце.

5. Пара́, час (высок.).

Суровая г. вайны.

6. Час, адведзены для чаго-н.

Прыёмныя гадзіны.

Вольная г.

Гадзіна пік — час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.

Апошняя (смяротная) гадзіна — смерць.

Гадзіна ў гадзіну — дакладна, у вызначаны тэрмін.

З гадзіны на гадзіну — вось-вось, у кожны момант.

Чорная (ліхая) гадзіна — цяжкі час.

Шэрая гадзіна (разм.) — змрок вечарам пасля заходу сонца.

|| ласк. гадзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. гадзі́нны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Г. перапынак.

Гадзінная норма.

Паехаць гадзінным цягніком (які адпраўляецца ў гадзіну дня, ночы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ужы́ць 1, ужыву, ужывеш, ужыве; ужывём, ужывяце; зак. (пераважна з адмоўем «не»).

Змагчы жыць, пражыць дзе‑н., з кім‑н.; ужыцца. Там ніхто не ўжыве. □ [Соня:] — З табою ні адна не ўжыве, ні адна не зразумее... Сачанка.

ужы́ць 2, ужыву, ужывеш, ужыве; ужывём, ужывяце; зак., што.

1. Прымяніць што‑н. для чаго‑н., з якой‑н. мэтай. Ужыць новы метал. Ужыць строгую меру. Ужыць зброю. □ [Лявон:] Тут смеласць не паможа, хітрасць ужыць трэба! Козел. Лена ведала ўсе .. прапісныя педагагічныя ісціны з тэхнікума тэарэтычна, а як іх ужыць на практыцы, цяжка было нават уявіць. Няхай. // Знайсці прымяненне чаму‑н. Ёсць дзе папрацаваць .. спецыялісту, ужыць свае веды. «Звязда».

2. Выкарыстаць, скарыстаць, прымяніць дзе‑н. Напярэдадні пасяджэння .. [Дывінец] ужыў, нарэшце, разец сваёй канструкцыі і за змену выканаў сем дзённых норм. Асіпенка. І сказаць папраўдзе,.. [Алёша] не ведаў, як абысціся з імі [грашамі], на што растраціць, як іх ужыць. Васілевіч. // Выкарыстаць на пісьме, у мове, абыходжанні і пад. Дзед любіў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова. Лынькоў. [Піліп Тарасавіч] гатовы цяпер ужыць любую метафару, абы выбіць з-пад ног грунт у праціўніка. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́дзіна, ‑ы, ж.

1. Тое, што і гадзюка (у 1 знач.). Гадзіна раз са скуры лезе, а здраднік кожны дзень. З нар.

2. Разм. лаянк. Тое, што і гадзюка (у 2 знач.). — Гэта ён! — пачуўся голас зверху. — Гамрэкелі, сабака! Папаўся, злодзей, шакал, гадзіна! Самуйлёнак.

гадзі́на, ‑ы, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, якая раўняецца 1/24 сутак і складаецца з 60 мінут або 3600 секунд. Бачыў я нястомную і нялёгкую працу, якой напоўнены ўсе дваццаць чатыры гадзіны.. дня [пагранічнікаў]. Брыль.

2. Адзінка часу ў 60 мінут, якую адлічваюць ад поўдня ці ад сярэдзіны ночы. Гадзіна ночы. □ У райком Даніла прыйшоў прыблізна а палове другой гадзіны дня. Кавалёў. // Сігнал, якім перадаецца гэта мера часу. Куранты прабілі дванаццаць гадзін.

3. Прамежак часу, які адводзіцца на ўрок, лекцыю і займае з перапынкам 60 мінут. Гадзіны паўтарэння вучэбнага матэрыялу. // толькі мн. (га́дзіны, ‑дзін). Педагагічныя заняткі, лекцыі (пра нагрузку выкладчыкаў). Мець гадзіны ў інстытуце. Вычытаць гадзіны.

4. з азначэннем. Пэўны момант у жыцці чалавека; пара, час. Вольная гадзіна. У гадзіны заняткаў. □ Гуляй дзяціна: твая гадзіна! З нар. // толькі адз.; каго-чаго або чыя. Кніжн. Вызначаны, устаноўлены тэрмін. Прабіла гадзіна помсты. Адважна ідзіце ў бой. Танк.

•••

Гадзіны пік — час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы паселенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Мёртвая гадзіна — адпачынак пасля абеду ў лячэбных, дзіцячых установах і інш.

Апошняя (смяротная) гадзіна — смерць.

Гадзіна ў гадзіну — дакладна, у вызначаны тэрмін.

З гадзіны на гадзіну — вось-вось, у кожны момант.

Не па днях, а па гадзінах — вельмі хутка (расці, развівацца і пад.).

Цэлая (бітая) гадзіна — доўгі час, больш гадзіны.

Чорная (ліхая) гадзіна — цяжкі час.

Шэрая (шарая) гадзіна — змрок вечарам пасля захаду сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)