рэцыды́ў, ‑дыву, м.
1. Зварот, паўтарэнне якой‑н. з’явы пасля таго, як яна, здавалася, знікла. Рэцыдыў страху.
2. Новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек, здаецца, паправіўся. Рэцыдыў рэўматызму.
3. Паўторнае злачынства пасля пакарання. Рэцыдыў крадзяжу.
[Ад лац. recidivus — які аднаўляецца, варочаецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагаласо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Разм. Паўторнае галасаванне. Двойчы, як мне вядома, перагаласоўка ішла. Але пастанова прынята. Савіцкі.
перагаласо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Спец. Чаргаванне галосных у каранях слоў пры захаванні нязменнасці зычных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.
1. Перамяшчэнне з аднаго месца ў другое бягом. Хутка і зладжана, перабежкамі, прабіраліся аддзяленні роты. Алешка.
2. Пераход на бок праціўніка.
3. Спец. Від канькабежнага кроку на паваротах.
4. Спец. Паўторнае спаборніцтва па бегу для ўдакладнення канчатковых вынікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супер...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на: 1) размяшчэнне зверху, над чым‑н., напрыклад: супервокладка; 2) што‑н. другаснае, паўторнае, напрыклад: суперінфекцыя; 3) старшынство, узначальванне, напрыклад: суперарбітр; 4) вышэйшую ступень якасці чаго‑н. або ўзмоцненае дзеянне, напрыклад: суперэліта, суперартылерыя; 5) найбольшую хуткасць, напрыклад: суперэкспрэс.
[Лац. super — зверху, над.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэфле́ксія ’роздум; аналіз думак, перажыванняў’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. рефле́ксия ’тс’. Ст.-бел. рефлекцыя ’роздум’ < ст.-польск. refleksyja < лац. reflexio ’думаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэа́льны ’які існуе ў рэчаіснасці’, ’які можа быць здзейснены’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. реальный. Ст.-бел. реалный ’рэальны’ < ст.-польск. realny ’тс’ < с.-лац. realis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэцыды́ў ’зварот, паўтарэнне якой-небудзь з’явы’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. рецидив ’тс’. Ст.-бел. рэцыдыва ’аднаўленне хваробы’ < ст.-польск. recydywa < лац. recidīvus ’паўторны’ < rĕcīdo ’зноў трапляю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ралі́ць ’араць’, ’рабіць паўторнае папярэчнае аранне’ (Мат. Гом., Сцяшк. Сл., Лексика Пол.), ра́ліць (Лексика Пол.). Вытворнае ад рала 2 (гл.), параўн. польск. radło > radlić/redlić ’тс’ (Брукнер, 452). Другаснае, больш позняе ўтварэнне ў параўнанні да араць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэзідэ́нт ’дыпламатычны прадстаўнік; грамадзянін якой-небудзь краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве; тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы’ (ТСБМ). Паўторнае запазыч. з рус. резидент ’тс’. Ст.-бел. резыдентъ ’упаўнаважаны прадстаўнік’ < ст.-польск. rezydent < лац. residēns, ‑ntis (Булыка, Лекс. запазыч., 24).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўтэ́нтык (БРС, Нас., Яруш.), ст.-бел. автентикъ (з 1344? Нас. гіст.; 1644, Булыка, Запазыч.), автентичний (з 1333? Нас. гіст.). Праз польск. autentyk, autentyczny або непасрэдна з лац. authenticus (грэч. αὐθεντικός ’які мае самастойную вартасць’). Для бел. аўтэнтычны малаверагодна, насуперак Крукоўскаму, Уплыў, 76, паўторнае запазычанне з рус. аутентичный.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)