размары́н, -у, м.

1. Паўднёвая вечназялёная расліна сямейства губакветных, з якой здабываюць эфірны алей.

2. Гатунак яблыкаў.

|| прым. размары́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

базілі́к, ‑у, м.

Кустовая паўднёвая расліна сямейства губакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мякі́ннік, -а і -у, м.

1. -а, мн. -і, -аў. Памяшканне, куды ссыпаюць мякіну.

2. -у. Паўднёвая расліна сямейства злакаў.

М. безасцюковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баво́ўнік, -у, м.

Паўднёвая расліна сямейства мальвавых, насенне якой пакрыта валакном, што ідзе на выраб баваўнянай пражы.

|| прым. баво́ўнікавы, -ая, -ае.

Бавоўнікавае насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драцэ́на, ‑ы, ж.

Дрэвападобная або кустовая паўднёвая расліна сямейства лілейных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ара́хіс, -у, м.

Паўднёвая травяністая алейная расліна сямейства бабовых; земляны арэх, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. ара́хісавы, -ая, -ае.

А. торт (з арахісам).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́рга, нескл., н.

Паўднёвая травяністая расліна сямейства метлюжковых (злакаў) з мяцёлкавым суквеццем, ужыв. для ежы, на корм і для тэхнічных патрэб.

|| прым. со́ргавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

люфа́, -ы́, ж.

1. Паўднёвая расліна сямейства гарбузовых.

2. Губка з высушанага валакністага плода гэтай расліны.

|| прым. лю́фавы, -ая, -ае і люфо́вы, -ая, -ае.

Люфовая мачалка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ктус, ‑а, м.

Паўднёвая расліна з бязлістым мясіста-сакавітым сцяблом, укрытым калючкамі.

[Лац. cactus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баклажа́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру.

|| прым. баклажа́навы, -ая, -ае.

Баклажанавая ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)