павары́цца, ‑варыцца; зак.

1. Зварыцца — пра ўсё, многае.

2. Варыцца некаторы час. Бульба паварылася паўгадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бзы́нкаць, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і бзыкаць (пра насякомых). З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́ўна.

1. у знач. вык. Пра адсутнасць няроўнасцей, упадзін, узгоркаў.

Р., як на стале.

Зімой у полі р. і бела.

2. ро́ўна з, прыназ. з Т. На адной лініі (вышыні, глыбіні і пад.) з кім-, чым-н., на адным узроўні з кім-, чым-н.

Нагрузіць мяхоў на калёсы роўна з канём.

3. часц. Дакладна, якраз.

Р. поўдзень.

Р. праз паўгадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піскатня́, ‑і, ж.

Разм. Працяглы многагалосы піск. Ад нечаканасці і страху я застыў на месцы і прастаяў так, не варухнуўшыся, з паўгадзіны, пакуль не сціх іх [пацукоў] шэлест і піскатня. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Ненадоўга адлучыцца, адысці куды‑н. Антось да воза адвінуўся І зараз з торбаю вярнуўся. Колас. // Адарвацца ад якой‑н. справы, работы. Адвінуцца на паўгадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагу́тарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Правесці некаторы час у гутарцы з кім‑н. Уперамежку з доўгімі маўчанкамі, .. [Рыгор і Галя] прагутарылі да самай раніцы. Гартны. [Партызаны] паселі за стол і ўчацвярых прагутарылі з паўгадзіны. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скве́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да сквер; невялічкі сквер. Да прыходу цягніка было яшчэ з паўгадзіны, і дзяўчаты сядзелі ў прывакзальным скверыку. Васілевіч. І гэткі ж малады Шуміць ёй [дзяўчыне] скверык лісцем. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паў...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: 1) палавіна чаго‑н., напрыклад: паўвека, паўгадзіны, паўметра; 2) напалавіну, папалам з чым‑н., напрыклад: паўшарсцяны, паўшаўковы; 3) не зусім, амаль, напрыклад: паўкачавы, паўдзікі, паўмёртвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыўцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ж.

Разм. Вуда, якой ловяць на жыўца. Мікола праз кожныя паўгадзіны бегаў на раку правяраць жыўцоўкі, а Раман падкідаў сухое ламачча ў агонь і ладзіў снасці. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слязі́на, ‑ы, ж.

Тое, што і сляза (у 1, 2 і 4 знач.). І чхаў [Антось], і пырхаў з паўгадзіны, І выціраў з вачэй слязіны. Колас. Вочы .. [бацькі] зачырванелі, і дзве слязіны застылі на шчоках. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)