Павясо́к ’матузоў’ (З нар. сл., навагр.). З паясок з субстытуцыяй пратэаз, асабліва частай на тэрыторыі Гродзеншчыны. Аб мене і аглютынацыі пратэаз гл. яшчэ Мартынаў, Этимология 1984. М., 1986.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акра́сіць, акрашу, акрасіш, акрасіць; зак., каго-што.

1. Тое, што і закрасіць.

2. Зрабіць весялейшым, цікавейшым (жыццё, існаванне). Для Алесіка.. [Лабановіч] купіў мультановую кашульку і паясок, бо шкада было закіданага хлапчука і хацелася чым-небудзь акрасіць яго жыццё. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лямава́ць ’аблямоўваць, акружаць, абводзіць, падшываць’ (Нас.). З польск. lamować ’тс’, якое ад lama ’аблямоўка, абшыўка’ < франц. lame ’бляшка, паясок, пласцінка з золата, срэбра, якія ўжываліся пры вышыванні’ (Слаўскі, 4, 36 і 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасе́мка ’тасьма’ (Байк. і Некр., Ласт., Сл. ПЗБ), ’вузенькая стужка, паясок’ (Скарбы), ’вузкая каляровая тканіна, з якой даўней выкладалі ўзоры на сярмязе’ (Варл.), ’пояс’ (мёрск., стаўб., саліг., ЛА, 4), ’саматканы пояс без узораў’ (Сцяшк.), та́семка і тасёмка ’тасьма’ (Нас.), тасёмка ’тасьма’; ’завязка з тасьмы’ (ТСБМ, Бяльк.), ’вузкая палоска, якую нашывалі на спадніцы, фартухі’ (Жд. 2). Гл. тасьма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ця́га, -і, ДМ ця́зе, ж.

1. Рухаючая сіла, пры дапамозе якой перамяшчаецца штон., а таксама крыніца такой сілы (жывёла, машына, электрычнасць).

Паравая ц.

Конная ц.

2. Рух газаў, дыму (звычайна ў топачных і вентыляцыйных канструкцыях), які выклікаецца рознасцю ціску.

Печ дыміць ад слабой цягі.

3. перан. Імкненне, прыхільнасць да каго-, чаго-н.

Ц. да навукі.

Неадольная ц.

4. Стрыжань, які перадае рух ад адной часткі механізма да другой (спец.).

Стрэлачная ц.

5. У архітэктуры: тынкавальны або каменны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, абрамляе столь і пано.

6. Шлюбны палёт самца слонкі ў пошуках самкі (спец.).

|| прым. ця́гавы, -ая, -ае (у 1 знач.).

Цягавая сіла.

Ц. электрарухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́лія 1, ‑і, ж.

Найбольш вузкая частка тулава паміж грудзьмі і клубамі. Абняць за талію. □ [Зіна] прыжмурыла шэра-блакітныя вочы, расчасала кольцы спадаючых на плечы светлых валасоў, зацягнула тужэй паясок на тонкай таліі. Федасеенка. // Частка адзення, якая аблягае гэтае месца. Пінжак быў звужаны ў таліі і нечым нагадваў жаночы жакет. Асіпенка.

[Ад фр. taille.]

та́лія 2, ‑і, ж.

1. Камплект ігральных карт з дзвюх калод.

2. Круг картачнай гульні да канца калоды ў банкіра або да зрыву банка.

[Ад фр. tailler — банкаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тасьма́ ’вузкая тканая ці плеценая палоска для аздаблення адзення або завязвання’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ’вузкая стужка або тасёмка’ (Сцяшк., ТС), ’пасма’: тасьма́ — палоска на клубку нітак (воран., Сл. ПЗБ), та́сьма ’тасёмка’, тасма́ ’тс’ (Нас.). Укр. та́сьма́ ’тасьма, аблямоўка’, рус. тесьма́ ’тасёмка, стужка’, ст.-рус. тасма ’раменьчык’, польск. taśma ’вузкая стужка, тканы паясок’. З цюркскіх моў, дзе з перс. taśma < манг. taśma (Анікін, 538). У старабеларускай мове фіксуецца з 1511 г. у форме тасьма, тесма, крыніцай запазычання якога лічыцца тур. tasma (Булыка, Запазыч., 318; Чарных, 2, 241; Фасмер, 4, 26; Брукнер, 566–567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўраз ’самаробны паясок; кавалак вяроўкі’ (Скарбы), ’вяроўка’ (Нас.), поўразка ’завязка ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), ст.-бел. поврозь, паврозь ’вяроўка’ (XVI ст.), поворозь (Альтбаўэр, 147), укр. павроз, повороз. польск. powróz ’шнур, пастронак, вяроўка’, славац. povraz ’вяроўка, канат’, чэш. ρονζ ’вяровачка’ (< *povraz), славен. povraz, серб.-харв. тіовраз ’дужка вядра’, ’вяроўка, пятля’. Прасл. *po‑vorzь ’вяровачка з нітак’ < *vьrzti ’вязаць’, ^поўнагалосныя формы запазычаны з польскай мовы, гл. Карскі (I, 251): поврозы — ’несомненные полонизмы”), Цвяткоў (Запіскі, 62), Кюнэ (Poln., 88: ’wegen га und Betonungsübereinstimmung”). Гл. паўроза. Аднак нельга выключыць і рэдукцыю поўнагалосся: повараз > поўраз, што дае падставы разглядаць некаторыя ўсходнеславянскія формы як другасныя, у карысць чаго сведчыць шырокая геаграфія слова. Пра гэта гл. Векслер, Пет., 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абві́ць, абаўю, абаўеш, абаўе; пр. абвіў, ‑віла, ‑віло; зак., каго-што.

1. Абматаць што‑н. чым‑н. або што‑н. вакол чаго‑н. Абвіць провад ізаляцыйнай стужкай. // Апаясаць; акружыць. На галоўцы вянок з сініх васілёчкаў, А чырвон паясок Стан абвіў дзявочы. Купала. [Ручай] То заскочыць у гай, То курган абаўе, Дзе сярдзіта бубніць, Дзе лагодна пяе. Колас.

2. Размяшчаючыся вакол, па паверхні чаго‑н., заплесці, пакрыць сабой (пра расліны). Абвіла яго [сына] таполя Каранямі, Атуліла маладзенькімі Лістамі. Танк. На мужычым полі Цягнецца палоска... Зелле яе глушыць, Абвіла бярозка. Колас. // перан. Ахутаць, абвалачы, ахапіць з усіх бакоў (пра дым, туман і пад. Полымя зараз жа ўзнялося да палавіны лесу, абвіло яго сукі і галіны. Колас. // перан. Авалодаць, ахапіць, паланіць (пра пачуцці, перажыванні, жаданні і пад.). Ідзе жыццё чародкай казкай, Душу абвіў цудоўны чар, На свет глядзяць з вясёлай ласкай Дзяўчына, хлопец, мал і стар. Купала. Ты, рачулка, шнурочак Дняпра, Гэты лес ціхім смуткам абві. Пысін.

3. Абхапіць, абняць рукамі. Хлопчык абвіў бацькаву шыю і нечакана моцна сціснуў яе. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; пр. прабіў, ‑біла; заг. прабі; зак.

1. што. Ударамі праламаць што‑н.; прадзіравіць. На ямах дол. Страха бы здзьмута, Сцяну ў хляве прабіў снарад. Колас. // Ударамі або іншым спосабам зрабіць (дзірку, прабоіну). У бляшанцы з-пад кансерваў прабіў збоку тры дзіркі. Грамовіч. // Прайсці праз што‑н. з сілай, парушаючы цэласнасць чаго‑н. Вады паясок Пад сонцам іскрыцца, Прабіла пясок Ля ўзгорка крыніца. Нядзведскі. // Пранікнуць, прасачыцца праз што‑н. Сонца не магло прабіць шчыльную заслону. Савіцкі. // Спец. Прайсці, распрацаваць участак пароды.

2. што. Разм. Пракласці (дарогу, сцежку і пад.). Вазьму пілу, вазьму сякеру І ў пушчы шлях сабе праб’ю. Гурло.

3. што. Ударам накіраваць што‑н. куды‑н. Прабіць мяч.

4. Утварыць гук, адбіць удары. Райкомаўскі гадзіннік на сцяне паволі, не спяшаючыся, прабіў адзінаццаць. Пестрак. / у безас. ужыв. На каланчы прабіла шэсць гадзін, а Зачэпы ўсё не было. Асіпенка.

•••

Гарматай не праб’еш — а) пра ўпартага чалавека, якога нельга пераканаць; б) пра вялікую колькасць, збор народу.

Ілбом сцяны не праб’еш — пра марныя намаганні дасягнуць чаго‑н.

Прабіць сабе дарогу — дасягнуць поспеху.

Час прабіў гл. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)