Пашчы́на ’рошчына’ (ветк., Мат. Гом.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем рошчына і пачын ’^’пачатак хлеба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабраво́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выконваецца па добрай волі, без прымусу; добраахвотны. Дабравольны ўзнос. Дабравольны пачын. // Заснаваны на прынцыпах узаемнай згоды. Дабравольнае аб’яднанне народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачына́нне, ‑я, н.

Пачатая кім‑н. справа; пачын. Нагадалася, як Пракоп вось тут, у гэтым пакоі, абмяркоўваў з членамі брыгады пачынанне маскоўскіх чыгуначнікаў. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухвалі́ць сов.

1. одо́брить;

у. пачы́н — одо́брить почи́н;

2. (санкционировать) утверди́ть;

у. план — утверди́ть план

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачы́н, ‑у, м.

1. Разм. Пачатак чаго‑н., пачын. Язэп выцер пот. Зачын быў зроблены. Цяпер трэба было расставіць жанчын па дзялянцы. Асіпенка.

2. Пачатак песні, казкі, быліны, які характарызуецца своеасаблівым складам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ініцыя́тар, ‑а, м.

Той, хто праяўляе ініцыятыву, робіць пачын якой‑н. справе; пачынальнік. Ініцыятар змагання за датэрміновае выкананне гадавога плана. Ініцыятар сацыялістычнага спаборніцтва. □ Атрад Мірона Іванавіча рушыў у дарогу. Кіраваў атрадам Блешчык. Ён быў ініцыятарам гэтага паходу. Лынькоў.

[Фр. initiateur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Зрабіць больш шырокім, расшырыць.

П. вуліцу.

2. Павялічыць у колькасці, у аб’ёме.

П. завод.

3. перан. Зрабіць больш шырокім па змесце, узмацніць, паглыбіць.

П. кола інтарэсаў.

4. Зрабіць шырока вядомым, даступным многім.

П. перадавы вопыт.

5. Расшырыць кола дзеяння чаго-н.

П. наватарскі пачын па ўсёй рэспубліцы.

|| незак. пашыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пашырэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застрэ́льшчык, ‑а, м.

1. Уст. Салдат у рассыпным страі, які першым сустракаўся з праціўнікам.

2. Той, каму належыць пачын у якой‑н. справе; пачынальнік, ініцыятар. Вінгар даўно быў застрэльшчыкам арганізацыі ўдарных брыгад. Чорны. Застрэльшчыкамі рэвалюцыйных выступленняў сталі тры тысячы сялян-рыбакоў, пазбаўленых права лавіць рыбу. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачы́на1 ’вясло’ (бых., ветк., чэрык., Мат. Маг., Мат. Гом.). Да апачына (гл.).

Пачы́на2 (а магчыма, і пачын паводле ілюстратыўнага матэрыялу: Насек на лугу 30 пачынаў лазы) ’вязка лазы’ (добр., Мат. Гом.). Рус. почи‑н‑ок ’расчыстка лесу’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑n‑ ад асновы *kei‑, а не ад *ken‑, з якой народная этымалогія звязвае лексему починок (Аткупшчыкоў, Из истории, 141, 157 і 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытаі́цца, ‑таюся, ‑тоішся, ‑тоіцца; зак.

Схавацца або прыцішыцца, імкнучыся застацца незаўважаным. Выслаўшы ў сяло разведку, партызаны прытаіліся ў нізінцы каля возера, у густым асінніку. Краўчанка. Прытаіўся дзед у хмызняку і асцярожна узіраецца перад сабою. Колас. // Прыціхнуць, замерці. Прытаіўся сход — слухаў, з чаго будзе пачын. Баранавых. Валька выпіла з імі паўчаркі, легла на печы з Верачкай і прытаілася. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)