паце́рці, патру́, патрэ́ш, патрэ́; патро́м, патраце́, патру́ць; пацёр, -це́рла; патры́; пацёрты; зак., што.

1. Падушыць, памяць.

П. ягады.

2. безас. Прыціснуўшы, нанесці пашкоджанні каму-н.

Яму пацерла бакі.

3. Правесці некаторы час, націраючы, расціраючы што-н.

П. скроні спіртам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́нашаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вынасіць.

2. у знач. прым. Стары, пацёрты ад працяглага нашэння. Пад плотам паказалася Ёсіпава занава ў вынашанай цялячай шапцы. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

истёртый

1. сцёрты, пацёрты;

2. сцёрты, мног. пасціра́ны;

3. сцёрты; см. истере́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кажушо́к, ‑шка, м.

Памянш. да кажух; кароткі кажух. Стары пацёрты кажушок, у якім ён хадзіў калісьці яшчэ каля клетак з мядзведзямі, быў даволі дрэнным і ненадзейным абаронцам ад холаду. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двацца́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Грашовы знак вартасцю ў дваццаць адзінак. Чалавек нядбала выцягнуў з кішэні пацёрты кашалёк і адлічыў пяць дваццатак. Бажко. // Назва розных прадметаў (аўтобус, тралейбус маршруту № 20 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 20.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перетёртый

1. перацёрты, мног. папераціра́ны;

2. сцёрты, пацёрты, расцёрты, мног. парасціра́ны;

3. перацёрты, вы́церты, павыціра́ны; см. перетере́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пано́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад панасіць (у 2, 3 знач.).

2. у знач. прым. Пацёрты ад нашэння; не новы. Паношаны капялюш. □ Шэры, парадкам паношаны гарнітур сядзеў на.. [Калеўскім] мешкавата. Хадкевіч. На другі дзень на работу ў гарком Мірэцкі прыйшоў у паляўнічых ботах, у паношанай вайсковай форме. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смарга́нец, смаргане́ц ‘расліна Holcus L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ‘метлюжок, Poa pratensis L.’ (Кіс.). Няясна, магчыма, да смо́ргаць ‘ірваць’ (гл.), параўн. смарга́ць ‘тузаць’, смарга́ныпацёрты’ (Байк. і Некр.), аднак матывацыя застаецца няяснай. Відаць, звязана нейкім чынам з сморг ‘гарачая пара, прыпар’ (гл.), смарго́вы (гл. наступнае слова), што суадносяць слова з іншай назвай расліны — пажарніца (гл.), параўн. смарганец росце на погорэлом полі (лельч., Арх. ГУ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распраста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зрабіць простым, роўным; разагнуць. Гэта быў зусім змяты і пацёрты заклеены канверт; .. [Люба] распрастала яго рукамі і ўбачыла гатовае, заадрасаванае пісьмо. Чорны. // Напружыўшы мышцы, выпрастаць, расправіць. Дзянісаў устаў і паволі распрастаў плечы. Гамолка. Цяпер ніякая сіла не здольна была распрастаць .. [пальцы]. Новікаў. // Разгарнуць (лісты, кветкі і пад.). Дубкі дазволу не пытаюць: Іх не дарэмна корміць глеба, — Ледзь-ледзь галінкі распрастаюць — Упарта цягнуцца да неба. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ветхі ’стары, старажытны, старадаўні, трухлявы’ (КТС), укр. ве́тхий, рус. ве́тхий ’тс’, ленінгр. ’хваравіты’, кастр. ветха́ный ’стары, зношаны’, ст.-рус. ветъхый ’стары, паношаны, трухлявы; даўні, спрадвечны; дахрысціянскі, паганскі’ (з XI ст.), польск. уст. wietki ’гнуткі, хрупкі, слабы, тонкі, шчуплы’, wiotchy ’стары’; ’гнуты, слабы, далікатны’, н.-луж. wjatkiпацёрты, зношаны’, wiatły ’тс’; ’стары (аб будыніне)’, в.-луж. wjetki ’стары, трухлявы, паношаны’, чэш. vetchý ’стары, старадаўні, трухлявы, слабы’; ’рэдкі (аб палатне)’, славац. vetchý ’зношаны, трухлявы; стары, слабы, хваравіты, не валодае сабою’, серб.-харв. вѐт, вѐтах ’стары’, макед. ветов ’стары, паношаны, пацёрты’, балг. вехт, ве́хът, ве́тав, ветък, вехток ’тс’, ст.-слав. ветъхъ. Прасл. vetъхъ. Мае і.-е. адпаведнікі: літ. vẽtušas ’стары, састарэлы’, лат. vecs ’стары, старажытны, старадаўні’, лац. vetus, vetus‑tus ’састарэлы’, грэч. ἔτος, Ϝἔτος, алб. vjet ’год’, ст.-інд. vatsá ’тс’, vatsás ’гадавалы’, сагдз. wtšnyy ’стары’ > іран. *wat(u)šana‑ (гл. Траўтман, 356; Сэмерэні, Word, 8, 50; Мюленбах-Эндзелін, 4, 517; Вальдэ-Гофман, 2, 776; Праабражэнскі, 1, 80; Брукнер, 623; Голуб-Копечны, 414; Махэк₂, 686; Фасмер, 1, 307; КЭСРЯ, 57; Шанскі, 1. В, 80). Рэканструюецца як і.-е. *u̯etuso‑ (wetuso‑) ’стары, састарэлы’ (Персан, IF, 26, 63; БЕР, 1, 139). Буга (РФВ, 67, 246) і Эндзелін (Слав.-балт. эт., 52) выводзяць літ. vẽtušas з *u̯etukʼsos. Гл. таксама ве́тах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)