каркаві́на, ‑ы, ж.
Частка тушы, якая прылягае да карка. На вялікдзень былі на стале і шынка з мяккім сальцам, і мармуровыя каркавіны, і вэнджаныя кілбасы з пахучыя кменам. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малі́ны, ‑лін.
1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных. Па вішнях і яблынях сонца разліта, Яно над кустамі парэчак, малін. Броўка.
2. зб. Пахучыя салодкія ягады гэтай расліны, звычайна цёмна-чырвонага колеру. Збіраць маліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паху́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае моцны прыемны пах; духмяны. Пахучыя яблыкі. Пахучае мыла. □ Конік весела згрызаў маладую пахучую траўку. Колас. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч. Ляжаць на пахучай саломе прыемна і ўтульна. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спе́цыі, ‑ый; адз. спецыя, ‑і, ж.
Вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, ваніль, карыце, лаўровы ліст, шафран), якія кладуцца ў ежу для лепшага яе смаку. З катла падымалася гарачая пара, духмяная і смачная — мабыць, у шмал[е]ц немцы клалі нейкія спецыі. Асіпенка.
[Лац. species.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сты́ракс, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Дрэва трапічных і субтрапічных краін, у смале якога знаходзяцца пахучыя рэчывы.
2. ‑у. Драўніна такога дрэва, а таксама пахучы бальзам, які атрымліваецца з розных відаў гэтага дрэва і выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.
[Грэч. styrax.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталя́рскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сталярны. Сталярскія інструменты. Сталярская брыгада. □ Даволі прасторныя сенцы аддзялялі хату ад каморы, у якой стаяў сталярскі варштат з гэблікамі і рубанкамі, габлёваныя дошкі і ляжалі пахучыя хваёвыя стружкі. Колас. Сталярскі цэх мясціўся гэтак сама ў асобным драўляным будынку. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаро́ўнасць, ‑і, ж.
Прыгажосць, хараство; прывабнасць. З краю на лясных прагалах стаялі маладыя бярозкі, толькі-толькі выпускаючы маладзенькія пахучыя лісточкі і прыдатны лесу асаблівую чароўнасць. Колас. // Тое, што зачароўвае, захапляе каго‑н. [Аня] вельмі змянілася: папаўнела, пахарашэла, пабыла тую няўлоўную жаночую чароўнасць, якой не хапала ёй дзесяць гадоў назад. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадзі́ла, ‑а, н.
1. Металічны сасуд на доўгіх ланцужках, у якім у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы. [Поп], махаючы кадзілам, напусціў вельмі многа пахучага ладану. Каваль. Праз сіняваты пахучы дым кадзіла блішчыць пазалота іканастаса. Брыль.
2. Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства губакветных з белымі пахучымі кветкамі.
•••
Раздзьмуць кадзіла гл. раздзьмуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́па 1, ‑ы, ж.
1. Лісцевае дрэва сямейства ліпавых з сэрцападобнымі пілаватымі лістамі і жаўтаватымі духмянымі меданоснымі кветкамі. Ціха шалясцяць на вятрыску пахучыя ліпы. Лынькоў. Ад высокіх ліп, што вартаўнікамі стаялі ўздоўж вуліцы, разносіўся саладкаваты водар квецені. Ваданосаў.
2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял. Зрабіць начоўкі з ліпы.
лі́па 2, ‑ы, ж.
Разм. груб. Пра што‑н. фальшывае, падробленае, несапраўднае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суні́цы, ‑ніц; адз. суніца, ‑ы, ж.
1. Шматгадовая травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных з белымі кветкамі і пахучымі ружова-чырвонымі пладамі. А ўнізе навакол цвілі, адцвіталі суніцы. Лынькоў.
2. Пахучыя салодкія ці кісла-салодкія ягады гэтай расліны. Мы з Галінкай назбіралі збанок суніц. Васілевіч. Андрэй пачаставаў суніцамі Веру і швагерак. Кулакоўскі. Летам каля старых сухіх пнёў вельмі рана паспяваюць духмяныя суніцы. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)