расхапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Пахапаць усё паасобку. Аднекуль з-за бар’ера паявіліся дзяўчаты, уміг расхапалі цэглу і зніклі. Асіпенка. Але ўсіх жарэбчыкаў расхапалі сабе шасцікласнікі і сямікласнікі. Якімовіч. // Разм. Хутка раскупіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паха́плівы ’які крадзе хутчэй за іншых’ (Нас.). Да па‑ і хапа́ць ’хватаць’ (гл.). Параўн. пахапа́ць ’пакрасці’ (Нас.). Іншае ж значэнне ў паха́плівы ’лёгкі на пад’ём’, відаць, з ⁺падхоплівы ’які хутка падхопліваецца’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пахапі́ць, похопі́ць ’уздумаць, зразумець’ (ТС), чэш. pochopit, славац. pochopiť ’зразумець’, а яшчэ ў ст.-чэш. pochopiti першаснае значэнне ’схапіць’, — усе з прэфікса po‑ і chop‑, які перадае паняцце хуткага руху (параўн. ст.-польск. pochopny ’хуткі’, pochopiać ’схопліваць, пахапа́ць’, pochop ’цяга’, ’імпульс’, ’здольнасць, паняцце, зразуменне’), аналагічны з kap‑ у лац. capiō ’бяру’, літ. kàpt! ’раптоўна схапіць’ (Махэк₂, 203). Сюды ж паха́пны, похапны́ ’хуткі, руплівы ў працы’ (Нас., ТС), свісл. ’ёмкі для работы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама хапа́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)