потака́ние патака́нне, -ння ср., падта́кванне, -ння ср.; (потворство) патура́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потво́рство ср. патура́нне, -ння ср.; пабла́жлівасць, -ці ж., пабла́жка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пата́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Патуранне, паблажка. [Мароз], звяртаючыся да Кастуся, дадаў: — Сустрэў твайго бацьку. Паказваў, каб я не даваў табе патачкі... Так што, браце, глядзі!.. С. Александровіч. Лячуся і працую, не даючы сабе ніякай патачкі. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пато́ля ’спагада, спачувальныя адносіны да слабейших’, ’патуранне, воля, свабода’, ’задаволенасць, заспакоенасць’ (ТСБМ, Шат.; стаўб., Сл. бел. фраз.; лях., шчуч., Сл. ПЗБ), ’палягчэнне’, ’міласць, ласка’ (Яруш.), ’непрыемнасць, скруха’ (Сцяшк.), патолі́йпатуранне’ (Зянк.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ ад прасл. toliti (укр. у‑толи́тися ’здаволіцца’, рус. у‑толи́ть ’тс’, ’напатоліць’, славен. tóliti ’уціхамірваць, суцішаць’, серб.-харв. у‑то̀лити ’сціхнуць’, балг. утолявам ’суцішаць’, ст.-слав. оу‑толити ’угаворваць, спакушаць, схіляць’, ’слухацца, падкарацца’), роднаснага да літ. tìlti ’змоўкнуць’, tìldyti ’прымусіць маўчаць’, tylė́ti ’маўчаць’, tylà ’маўчанне’, лат. tilinât ’патураць (дзіцяці)’, ст.-ірл. tuilim ’сплю’, ст.-в.-ням. stilli ’ціхі’ (Фасмер, 4, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыва́да ’тое, чым прынаджваюць птушак, рыб, жывёл; тое, што прыцягвае, прываблівае’ (Нік. Очерки). Субстантыў ад прыва́дзіць ’прынаджваць птушак, рыб, жывёл; прыцягваць, прывабліваць’, параўн. прыва́діть ’прывучыць’ (Растарг.), якое ад ва́дзіць2 (гл.), аналагічныя укр. пріва́да ’прынада’, рус. дыял. прива́да ’звычка, патуранне; цяга, прыхільнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попуще́ние ср.

1. книжн., уст. (попустительство) патура́нне, -ння ср.;

2. (наказание свыше) напа́сць, -ці ж., насланнё, -ння́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падо́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., каго-што.

Перамагчы ў бойцы, барацьбе; асіліць. Нас не падолець у бітвах крывавых, Страх невядомы савецкім людзям. Глебка. // перан. Разм. Перасіліць, пераадолець якое‑н. пачуццё, хваляванне і пад. Хоць патуранне [вучням] было і шкодна з педагагічнага боку, і Лабановіч гэта ведаў, але падолець гэту сваю слабасць не мог ніякім чынам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лібералі́зм, ‑у, м.

1. Палітычны кірунак, які адстойваў свабоду буржуазіі ў феадальна-прыгонніцкую эпоху і ў эпоху буржуазных рэвалюцый, які стаў глыбока рэакцыйным з устанаўленнем палітычнага панавання буржуазіі і развіццём рэвалюцыйнай барацьбы пралетарыяту.

2. перан. Разм. Празмерная паблажлівасць, памяркоўнасць; шкоднае патуранне. Кашалёў заканчваў прамову крытыкай у адрас Янукевіча, абвінавачваючы яго ў мяккацеласці і залішнім лібералізме. Хадкевіч.

3. Уст. Вальнадумства.

[Ад лац. liberalis — свабодны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лібера́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліберала, лібералізму (у 1 знач.). Ліберальная партыя. Ліберальная буржуазія.

2. перан. Разм. Які дапускае лібералізм (у 2 знач.), шкоднае патуранне. Рыгор не даў гаспадару дасказаць, рашуча згадзіўшыся з яго прымірэнчымі ліберальнымі дарадамі. Гартны.

3. Уст. Які праяўляе лібералізм (у 3 знач.). У першай палавіне XIX ст. у галіне беларускай фалькларыстыкі і літаратуры дзейнічаў паэт-вучоны ліберальнага напрамку Ян Чачот. Шакун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́ля, ‑і, ж.

1. Спачувальныя адносіны да слабейшых; спагада. Злосць.. вяла проста туды, дзе можна было прыткнуцца да другога, надзейнага чалавека, знайсці нейкую апору, нейкую патолю. Мележ.

2. Патуранне, патаканне. [Бацька:] — Ты будзеш яшчэ даваць яму [сыну] патолю!.. Баранавых.

3. Задаволенасць, супакоенасць. Чакала [Галя] ўвесь канец лета, усю восень, і от ужо сярэдзіна зімы, але ні час, нішто не неслі ёй патолі. Сабаленка. Не прынесла, аднак, патолі паэту і тое, «што прайшло, мінула». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)