цукровабура́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цукровых буракоў, звязаны з вырошчваннем цукровых буракоў. Цукровабурачнае поле. Цукровабурачная гаспадарка. // Прыгатаваны з цукровых буракоў. Цукровабурачная патака.

2. Які паразітуе на цукровых бураках. Цукровабурачны даўганосы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́лес ’кармавая патака’ (ТС), мазыр. меля́з ’павідла з гарбуза, груш, ягад’ (Вешт.). Праз польск. мову (дзе melas, melasa ’мелес’) запазычана з франц. melasse, якое з ісп. melaza ’тс’ < лац. mel ’мёд’ (Голуб-Ліер, 308).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіро́п ‘канцэнтраваны раствор соку’, ‘густы адвар’ (ТСБМ), сыро́п ‘тс’ (Ласт., Некр. і Байк.). Новае запазычанне, відавочна, праз рус. сиро́п ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73, 79 і наст.) або праз польск. syrop ‘тс’. З франц. siropпатака’, якое з італ. siroppo ад араб. šarab ‘напой’ (Праабражэнскі, 2, 289; Фасмер, 3, 627; ЕСУМ, 5, 243).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)