заго́нны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да загона ​1. Загонная пасьба.

заго́нны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да загона ​2. Загоннае паляванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пастава́ць ’пасвіць’ (браг., Мат. Гом.). Да паствапасьба’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ствапасьба’ (ТСБМ, Грыг.; Нік. Очерки; рас., докш., Сл. ПЗБ), ’выпас кароў’, ’плата пастуху’ (Мат. Гом.), ’паша’ (в.-дзв., Шатал.). Укр. па́ствапасьба’, рус. пск., цвяр., паства́ ’пара года, калі можна пасвіць скаціну’, ст.-рус. паства ’чарада’, ’паша’, польск., ст.-польск. pastwa ’паша, корм’, ’пасьба’, н.-, в.-луж. pastwa ’выган, луг’, чэш. pastvaпасьба скаціны’, славац. pastva ’тс’, ’паша’, славен. pȃstva ’выган’, серб.-харв. устар. паства, макед. паства, балг. паство. Прасл. pastva, утворанае ад дзеяслова pasti > па́сці (гл.) пры дапамозе суфікса ‑tva (Брукнер, 398), як modlitva. Сюды ж па́ства ’парафіяне, веруючыя якой-н. царквы’ (ТСБМ), якое праз ц.-слав. са ст.-слав. паства ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сьцьвапасьба скаціны’ (Касп.). Другасны назоўнік, утвораны па ўзору паства ад пасцівіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сцяпасьба’ (паст., Сл. ПЗБ). Рэгіяналізм, утвораны ад дзеяслова пасці© і суфікса ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адра́нак, ‑нку, м.

Абл.

1. Ранак. Брыду адранкам ля ракі, збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка.

2. Ранішняя пасьба кароў. Сонца стаяла высока — бралася пад паўдня. Такой парой гоняць дамоў з адранку скаціну. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́паспасьба; паша’ (БРС, Некр., Яшк.). Рус. вы́пас, укр. ви́пас, польск. wypas, чэш., славац. výpas, каш. vëpas. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпасваць (гл. пасвіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ральба́ ’ворыва’ (Выг.), ’узаранае поле’ (слаўг., Яшк.). Ад ралі́ць (гл.) пры дапамозе суф. -ба, што стварае назоўнік з характарыстыкай пэўнага дзеяння, параўн. пасьба, сяўба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насёбы ’які носяць кожны дзень, у якім працуюць; не святочны (пра адзенне)’ (докш., Янк. Мат.). Ад пасьба ’нашэнне’, назоўнік ад насіць ’насіць, апранаць’, літаральна ’для насьбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ства 1, ‑ы, ж., зб.

Веруючыя якой‑н. царквы; парафіяне. [Ксёндз] вялікі мастак на тое, каб стварыць адпаведны настрой у сва[ёй] паствы, каб потым выігрываць на яе струнах патрэбныя яму мелодыі. Колас.

па́ства 2, ‑ы, ж.

Абл. Пасьба. Ззаду стаім, маладзейшыя, — Усе басанож, Так, як вярнуліся з паствы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)