пагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Грукаць некаторы час. Быў [Якаў] упэўнены, што нямала прыйдзецца пагрукаць у дзверы, пакуль прачнецца Юзік. Чарнышэвіч. // Пастукаць. Я выйшаў на двор і пагрукаў у сцяну знойдзеным на двары паленам. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посту́кать сов., разг. пасту́каць, (долго, неоднократно) папасту́каць, папасту́кваць; разг. пагру́каць, (долго, неоднократно) папагру́каць, папагру́кваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм.

1. Здзюбаць усё, многае (пра птушак). Галубы падзюбалі ўсе зярняты.

2. Дзюбаць некаторы час. // перан. Пастукаць. Следчы падзюбаў алоўкам у паперу, кінуў порсткі позірк на Янку. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напача́тку, прысл.

Разм. Спярша, спачатку. Дом, здавалася, пусты. А можа ўсё ж такі ёсць хто? Пастукаць у дзверы? Напачатку нічога, доўга нічога, а потым мяккія крокі дарослага чалавека. Лобан. Кватэру было знайсці не так лёгка, як.. [Максіму Адамавічу] думалася напачатку. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Ударыць, звычайна са стукам.

С. кулаком па стале.

2. Пастукаць у дзверы або акно, каб адчынілі.

У акно ціха стукнулі.

3. каго (што) і без дап. Нанесці ўдар каму-н.

С. па карку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, надысці; мінуць, споўніцца (пра час, падзеі; разм.).

Мне стукнула сорак. (безас.).

Стукнуць у галаву; галаву стукнула каму — нечакана прыйшла думка.

|| незак. сту́каць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. сту́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

толкну́ться

1. (столкнуться) сту́кнуцца;

2. (постучаться) разг. пасту́каць;

3. перен. (попытаться найти доступ куда-л.) су́нуцца, паткну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасту́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пастукаць у дзверы, акно і пад., даючы знаць аб сваім прыходзе, просячы ўпусціць куды‑н. Міхаіл Сцяпанавіч Гаранскі нечага чакаў: усё яму здавалася — вось-вось нехта павінен прыйсці і пастукацца ў дзверы. Сабаленка. Вырашылі пастукацца ў акно, спытацца, што за сяло наперадзе. Пестрак. Віктар Гараеў нясмела пастукаўся ў дзверы да Рыгора Яўхімавіча. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Рухаючыся ў адным кірунку з кім‑, чым‑н., апынуцца наперадзе; абагнаць. Мартын раптам скідае з сябе павольнасць. Абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі! Колас. // Зрабіць што‑н. раней за другога. Лёня ўжо збіраўся, як толькі яны наблізяцца да скрыжавання, пастукаць па брызенце, але яго апярэдзіў Хоміч. Брыль.

2. перан. Дасягнуць лепшых вынікаў у параўнанні з кім‑, чым‑н.; апынуцца наперадзе каго‑, чаго‑н. у якіх‑н. адносінах; перавысіць. Апярэдзіць графік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Падумаўшы яшчэ раз, змяніць свой намер, прыняць іншае рашэнне. Кастусь падышоў да акна, хацеў пастукаць, але перадумаў. С. Александровіч. Над пераходам з’явілася чайка і паляцела ўслед. Потым перадумала, нешта выглядзела сабе ў хвалях, спрытна спікіравала. Даніленка.

2. што, аб чым і без дап. Падумаць пра ўсё, многае. Малады настаўнік шмат перажыў, перадумаў. Колас. Пальчык апынуўся на гаўптвахце. Усяго яму ўляцела дзесяць сутак. Часу было многа, каб перадумаць усё, узважыць і ў многім пакаяцца. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

похло́пать сов.

1. (дверью) паля́паць, пасту́каць, (долго, неоднократно) папасту́каць, папасту́кваць, пабра́згаць, (долго, неоднократно) разг. папабра́згаць;

2. (по плечу) паля́паць, пало́паць;

3. (ладонью по телу, пощёлкать кнутом) паля́скаць, (долго, неоднократно) папаля́скаць, папаля́скваць;

4. (в ладоши, по воде) папля́скаць;

5. (крыльями) пало́паць, палапата́ць;

6. (пострелять) пахло́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)