пастаўля́цца несов., страд. поставля́ться; см. пастаўля́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шмуглява́ць

‘незаконна пастаўляць што-небудзь і без прамога дапаўнення (шмугляваць чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шмуглю́ю шмуглю́ем
2-я ас. шмуглю́еш шмуглю́еце
3-я ас. шмуглю́е шмуглю́юць
Прошлы час
м. шмуглява́ў шмуглява́лі
ж. шмуглява́ла
н. шмуглява́ла
Загадны лад
2-я ас. шмуглю́й шмуглю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шмуглю́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забяспечваць, пастаўляць, узбройваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гнаць, ганю́, го́ніш, го́ніць; гнаў, гна́ла; гані́; незак.

1. каго-што. Прымушаць рухацца ў якім-н. напрамку, прымусова адпраўляць.

Г. авечак.

Г. звера (праследаваць). Г. лес па рацэ (сплаўляць). Паны гналі людзей на работу.

2. каго-што. Прымушаць хутка рухацца, ехаць на вялікай скорасці.

Фурман гнаў каня.

Г. машыну.

3. безас., што. Вельмі хутка расці.

Бульбу гоніць у каліўе.

4. што. Здабываць пры дапамозе перагонкі.

Г. алей.

5. што. Рабіць, пастаўляць хутка, у вялікай колькасці.

Г. план.

Г. прадукцыю.

6. заг. гані(це). Даваць (разм.).

Гані грошы.

7. безас. Моцна слабіць (разм.).

Жывот гоніць.

|| наз. гон, -у, м. (да 1 знач.) і го́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1, 2, і 4 знач.).

Г. звера.

|| прым. го́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Гонныя галубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паста́віць 1, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць.

Зак. да ставіць.

•••

Паставіць бутэльку — пачаставаць віном.

Паставіць вочы на каго — позіркам, выглядам выявіць варожасць.

Паставіць да ганебнага слупа — заклеймаваць ганьбай.

Паставіць з ног на галаву — няправільна растлумачыць што‑н., надаць процілеглы сэнс.

Паставіць на від каму — зрабіць заўвагу, папераджальную вымову.

Паставіць на (сваё) месца каго — збіць пыху з каго‑н., зрабіць рэзкую заўвагу каму‑н. пра нясціплыя паводзіны.

Паставіць на ногі — а) вылечыць ад якой‑н. хваробы. [Сямён Львовіч:] — Вы сур’ёзна хворы, і нашы намаганні паставіць вас на ногі не знаходзяць вашай падтрымкі. Кавалёў. Намаганні ўрачоў і розныя цуды медыцыны не заўсёды мелі сілу паставіць на ногі кожнага, хто трапляў сюды. Васілевіч; б) выхаваць, выгадаваць, давесці да самастойнага жыцця. [Аксіння:] Немаладая ж я, пажыла. Дзетак паставіла на ногі. Вярцінскі; в) давесці да належнага стану, падняць. Вярнуўся.. [Бабейка] з партызан камуністам, за год-паўтара паставіў калгас на ногі, ды і цяпер у яго ўсё ладзіцца. Хадкевіч; г) прымусіць прыняць актыўны ўдзел у чым‑н. [Іванчанка:] Люба!.. Мы знойдзем спосаб уведаць, дзе гэтыя дзеці... Я пастаўлю на ногі ўсю сваю разведку. Кучар.

Паставіць што на службу чаму — выкарыстаць што‑н. у інтарэсах чаго‑н., прымусіць служыць чыім‑н. інтарэсам, мэтам.

Паставіць пад ружжо — а) прызваць у армію; б) прымусіць прастаяць пэўны час пры поўным узбраенні (пакаранне ў царскай арміі).

паста́віць 2, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць.

Зак. да пастаўляць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)