сто́йка¹, -і, ДМ сто́йцы, мн. -і, сто́ек, ж.

1. У гімнастыцы і ў страі: пастава цела чалавека, пры якой рукі апушчаны, корпус нерухомы і прамы, ногі выпрастаны і пяткі пастаўлены разам.

2. У гімнастыцы: пастава цела галавой уніз, пры якой апорай з’яўляюцца выцягнутыя рукі або галава, а ногі вертыкальна падняты ўверх.

С. на руках.

С. на галаве.

3. Нерухомая поза паляўнічага сабакі, калі ён напаткаў дзічыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганарлі́вы, -ая, -ае.

1. Перакананы ў сваёй годнасці і вартасці.

Ганарлівая дзяўчына.

2. Поўны гонару (у 2 знач.); фанабэрысты.

Ганарлівая пастава.

|| наз. ганарлі́васць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прафесійны выканаўца роляў у спектаклях, фільмах.

|| ж. актры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с.

|| прым. акцёрскі, -ая, -ае.

Акцёрская поза (перан.: знарок прынятая эфектная пастава).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўзакры́ты, ‑ая, ‑ае.

Не поўнасцю закрыты, амаль закрыты. Нават у мёртвага ў яго [рыцара] высакародная пастава.. Напаўзакрытае белае аблічча, магутныя ногі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оса́нка ж. паста́ва, -вы ж., по́стаць, -ці ж., вы́гляд, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́праўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Манера трымацца прама; пастава; знешні выгляд. Вайсковая выпраўка. Маладзецкая выпраўка. □ Генерал устаў з-за стала і пайшоў насустрач Русаковічу, любуючыся яго сабраным і падцягнутым выглядам, акуратнай, бездакорнай выпраўкай. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахі́л, -у, м.

1. гл. нахіліць, нахіліцца.

2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю.

Н. дрэў.

3. Схіл, спуск, пакатая паверхня.

Круты н.

4. перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго-н.

Н. да музыкі.

5. Наяўнасць якіх-н. унутраных задаткаў, схільнасць да чаго-н.

Н. да прастуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́стаўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.

1. Пералётная птушка атрада вераб’іных з вузкімі вострымі крыламі, вёрткая і хуткая ў палёце.

Берагавая л.

Белагрудая л.

2. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце.

3. Ласкавы зварот да асоб жаночага полу.

Першая ластаўка — пра першыя прыкметы з’яўлення чаго-н.

|| прым. ла́стаўчын, -а (да 1 знач.).

Ластаўчына гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стано́вішча, -а, н.

1. Месцазнаходжанне ў прасторы.

Геаграфічнае с.

Беларусі.

2. Абставіны грамадскага жыцця, сукупнасць грамадска-палітычных адносін.

Міжнароднае с.

Эканамічнае с.

3. Абставіны, выкліканыя якімі-н. умовамі.

Цяжкае матэрыяльнае с.

Нелегальнае с.

4. Пастава цела або яго частак; поза.

Ляжачае с.

5. Месца ў грамадстве, роля ў грамадскім жыцці.

Службовае с.

6. Распарадак дзяржаўнага, грамадскага жыцця, устаноўленага ўладай.

Ваеннае с.

Асаднае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Напразэ́нці ’наперадзе’: Мы напразэнцʼи удвох стайали, нас першых пазвалʼи (Сцяшк. Сл.). Відаць, запазычанне з польскай, аднак дакладвай крыніцы не выяўлена; параўн. prezentować się, адно са значэнняў якога ’выстаўляцца, вылучацца, дэманстраваць сябе’, што да prezencja, prezenta ’прадстаўленне, пастава’ (з лац. praesentia).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)