закла́сціся, -ладу́ся, -ладзе́шся, -ладзе́цца; -ладзёмся, -ладзяце́ся, -ладу́цца; -ла́ўся, -ла́лася; -ладзі́ся; зак. (разм.).

Пайсці ў заклад, паспрачацца на што-н.

Я магу з., што ён гэта зрабіў ненаўмысна.

|| незак. заклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і закла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высакаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Пагардліва-фанабэрысты; напышлівы. Высакамерны выгляд. □ [Ярохіну] вельмі хацелася паспрачацца з гэтым высакамерным панам, збіць з яго гэтую надзьмутую фанабэрыстасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закла́сціся, ‑дуся, ‑дзешся, ‑дзецца; ‑дзёмся, ‑дзяцеся, ‑дуцца; зак.

Разм. Пайсці ў заклад, паспрачацца на што‑н. [Завішнюк] мог закласціся, што так зрабіла Жэнька ад злосці, і ён сам пачынаў злаваць на яе. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальшы́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць фальшывага. [Лабановіч] адчувае фальшывасць свайго становішча, але хоча паспрачацца з суседкаю. Колас.

2. Тое, што і фальш (у 1, 2 знач.). Не даць Сябе самога выкрасці, У пахвальбе фальшывасць разгадаць. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потяга́ться сов., разг. (помериться силами, знанием и т. п.) пацяга́цца, паду́жацца, паспрача́цца; (по судам и т. п.) пацяга́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патаро́йкаццапаспрачацца’ (докш., Янк. Мат.). Да таро́йкацца (гл.), якое, магчыма, звязана з прасл. terti (гл. Куркіна, Этимология–1980, 24–25), параўн. польск. tarać ’балбатаць’ ці рус. тарары́ка ’балбатун’. Суфікс ‑ойк‑ надае семантыцы экспрэсіўнасць, і з-за дыфтонга можна меркаваць аб балтыйскім паходжанні слова — параўн. літ. tar̃ti ’гаварыць’, tarýti ’тс’. Параўн. таксама бел. дзейкаць ’плявузгаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарыца ’мітусня, бязладная бегатня’, су́тарыцца ’мітусіцца’, су́тарны ’мітуслівы’ (Ласт.). Параўн. укр. су́торатися, рус. су́ториться ’спрачацца’, польск. posątorzyć sięпаспрачацца’. Борысь (Etymologie, 582) адносіць сюды ж серб.-харв. sútor ’першы вечаровы змрок’ і рэканструюе прасл. *sǫtorъ (*sǫtora), вытворнае ад *ter‑ (гл. церці) з прыйменнай прыст. *sǫ‑, якой адпавядае прыдзеяслоўная прыст. *sъ‑ з першасным значэннем ’узаемнае трэнне, сутыкненне, спрэчка’, параўн. суты́ра (гл.). Гл. папярэдняе слова, таксама Фасмер, 3, 811.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зае́сціся, ‑емся, ‑ясіся, ‑есца; ‑ядзімся, ‑ясцеся, ‑ядуцца; пр. заеўся, ‑лася; зак., з кім і без дап.

Разм. Счапіцца ў злоснай сварцы, спрэчцы; паспрачацца. Справа была такая, што ў першы год вайны.. [Вялічка] нешта заеўся з Гальвасавым аканомам і вылаяў яго апошнімі словамі. Чорны. // Быць у непрымірымых адносінах з кім‑н. Бацька так заеўся, што гатоў быў хутчэй на надзел згадзіцца, як перапусціць Юзіку. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

языка́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Ахвочы пагаварыць, паспрачацца, панасміхацца; востры на язык. Мужчыны, як вып’юць, становяцца гаваркія больш, чым самыя языкатыя жанчыны. Кавалёў. На пракосы неўзабаве нахлынаюць жанчыны... Гаманкія, задзірыстыя, языкатыя, рупныя. Пташнікаў.

2. Які мае форму языка, падобны на язык. Лапатала рака языкатымі хвалямі, На Сафа надрыўна звінелі званы. Лукша. У замку ціш і языкаты агонь каміна ліжа дровы. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарла́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З гучным крыклівыя голасам; галасісты. Спяваў гарласты певень, адзін перад другім захлёбваліся брэхам сабакі. Васілевіч. Кожны дзень на дварэ школы высокі гарласты афіцэр муштраваў салдат, якія ахоўвалі майстэрню. Пятніцкі. // Які любіць пакрычаць, паспрачацца. [Дзяк] быў крыклівы, гарласты і сваё права бараніў з такім жарам, што толькі Тарас Іванавіч Шырокі, стукнуўшы кулаком-малатком перад носам Памахайліка, наводзіў на яго страх і змушаў заціхаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)