посоли́ть сов. пасалі́ць, (много, неоднократно) папасо́льваць, папасалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́тоII нареч. (густо) гу́ста;

кру́то посоли́ть гу́ста пасалі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; заг. дасалі; зак., што.

Скончыць саленне чаго‑н., засаліць усё да канца. Дасаліць грыбы. // Пасаліць дадаткова. Дасаліць суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Запэцкаць чым‑н. тлустым; зашмальцаваць. Засаліць фартух.

засалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак., што.

Нарыхтаваць у запас, заліўшы расолам або пасыпаўшы соллю; пасаліць. Засаліць грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасаліць.

2. у знач. прым. У які ўсыпалі солі; салёны. Суп быў з бручкі, бульбы і буракоў, звараны на нішчымнай, але пасоленай вадзе. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; зак.

1. што. Зрабіць вельмі салёным. Перасаліць суп. Перасаліць агуркі.

2. што. Пасаліць, засаліць усё, многае. Перасаліць усе грыбы.

3. перан. Разм. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым‑н. Перасаліць у жартах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пасолянка, бяроз. посблянка ’цэлая вараная бульба’ (Сл. Брэс.). Да пасаліць < соль (гл.). На Палессі існуюць і іншыя роднасныя назвы: солонцы, солонікі, салёнкі ’абрэзаная ад лушпіння бульба, якую, варыўшы, соляць’ у адрозненне ад бульбы ў мундзірах, якую не соляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пересоли́ть сов.

1. в разн. знач. перасалі́ць;

2. (засолить, посолить всё, многое) пасалі́ць, засалі́ць, перасалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што.

1. Намазваць або насычаць салам ці іншым тлустым рэчывам.

2. Разм. Пэцкаць чым‑н. тлустым.

салі́ць, салю́, со́ліш, со́ліць; незак.

1. што. Сыпаць соль у страву для смаку, прыпраўляць соллю па густу. Саліць крупнік. □ Няважна, што.. [хлопцы] будуць саліць — дзікую качку ці хатнюю бульбу, — важней за ўсё тое, што пасаліць будзе што. Брыль. // Пасылаць што‑н. соллю для прасольвання. Саліць сала. Саліць рыбу.

2. што. Нарыхтоўваць у запас у салёным растворы. Саліць грыбы. □ Маці яшчэ зранку выпарыла старую бочку і збіралася саліць агуркі. Гамолка.

3. перан. Разм. Рабіць непрыемнасці, дапякаць каму‑н. [Якім:] Эх, Паўлінка! Ты ўсё сваё; мне і так горка на душы, як бы хто там палын засеяў, а ты яшчэ прытычкамі сваімі соліш. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назола ’дакука, прыкрасць, журба’, ’надакучлівая асоба’ (Нас., Яруш., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), назол, назольнік ’надакучлівая асоба’ (Юрч. СНС), рус. назола ’нуда, журба, смутак’, ’шкода’, ’надакучлівы чалавек’, укр. назола ’хто робіць многа турбот’. Сюды ж назаля́ць ’надаядаць, дакучаць’ (Нас., Яруш., Шн., Сл. ПЗБ, ТС), назале́лы ’надакучлівы’ (Сцяшк. Сл.), назольный ’тс’ (Яруш.), назо́йны ’надакучлівы’ (Бяльк.), а таксама выразы: у назо́лу ’на зло’ (Булг.), даваць назолу ’назаляць’ (Шн.), назоля́ць на се́рцэ (на душу) ’трывожыць у непадыходзячы час’ (ТС). Прыведзены матэрыял, асабліва апошні фразеалагічны выраз, у аснове якога ляжыць нейкае канкрэтнае значэнне, аб чым сведчыць прыназоўнікавая канструкцыя з на, дае падставы для пошукаў архаічных адпаведнікаў у іншых славянскіх мовах, параўн. макед. назољампасаліць, пасыпаць нечым’ у народнай песні, запісанай Міладзінавым: «Му донесе билки чемерики / И назоли нему бело сӑрце», дзе бело сӑрце ’страўнік’ (Тошев, Струшкиот говор. Скопје, 1979, 38, 103). Параўн. іншыя дыялектныя формы: макед. zolit ’пырскаць; пасыпаць; накрапваць’ (Hendriks, The Radožda-Vevčani dialect of Macedonian. Lisse, 1976, 301), зоља, зола ’пасыпаць соллю, цукрам, парашком’ (Белић, Галички дијалекат. Београд, 1935, 213), золте (< зол те, літаральна ’золь цябе’, ужываецца як дакор, Поповски, Македонски јазик, 1959, 10, 133), балг. назоля́вам і назолвам ’пасыпаць’ (Гераў), назоля́ва ’адкладвае яйкі на прадуктах, у якіх заводзяцца чарвякі (пра муху)’ (БЕР, 1, 652), серб.-харв. наѕоје ’пра нападзенне мух’: наѕоје̏ле му̏е месо (Елезовић, Речник косовско-метохиског дијлекта, 1. Београд, 1932, 435), зоља, ѕоља ’камары’ (Павловић, Говор Јањева. Нови Сад, 1970, 179). Такім чынам, першапачатковае значэнне дзеяслова рэканструюецца як ’пасыпаць ці пакрапіць нечым з мэтай лячэння’ і фармальна звязана з прасл. *zola ’попел’ (гл. зала́), параўн.: да ми гьи позолите ръцето со пепелта, кье ми оздравеат (Младенов: Сб. Солун. София, 1934, 62); развіццё значэння да ’надаядаць, дакучаць, дапякаць’ на падставе ’раздражняць рану, уздзейнічаючы на яе пры дапамозе лекаў, зёлак’, параўн. народны выраз надаеў, як горкае зелле, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *zoliti ’пасыпаць (попелам, парашком і інш.)’. Агляд іншых версій: Гаўлава (Etymologica Brunencia. Praha, 1978, 34–35) рэканструюе прасл. *zoliti ’шкодзіць, мучыць’ на падставе ўсходнеславянскіх слоў і і.-е. паралеляў. Скок (3, 664): зоља ’мушка’ < zujati (гукапераймальнае). Фасмер (3, 39) аддзяляе рус. назойливый ’надаедлівы’ ад назола, выводзячы яго з зой ’шум’, падрабязны разбор гэтай версіі і спробу фармальнай і семантычнай рэканструкцыі развіцця слова гл. Шалепіна: Русские говоры Сибири. Томск, 1981, 67–69; Шустар-Шэўц указвае на паралель в.-луж. zelić (⩽ zolić) ’голасна клясці, праклінаць’ і славен. zoliti ’крычаць, шумець’, што можа сведчыць аб старажытнасці такой семантыкі (ВЯ, 1983, 46), параўн. яшчэ бел. зяліць ’тлуміць’: Зеліш ты сваімі песьнімі усю хату (Яўс.). Не выключана, што ў развіцці асобных славянскіх моў назіралася змяшэнне розных дзеясловаў, блізкіх па форме, у прыватнасці са значэннем ’пасыпаць (попелам і інш.)’ і ’крычаць, шумець’. Дарэчы, прыгатаванне лекаў у выглядзе парашкоў ці раствораў, атрыманых шляхам спальвання зёлак і іншых матэрыялаў, а таксама разбаўлення атрыманага попелу ў вадзе, з’яўляецца старажытнай практыкай народнай медыцыны (у прыватнасці, знахарства). Тым самым магчыма звязаць значэнне ’пасыпаць (попелам і інш.)’ і значэнне ’заліць лугам (бялізну і інш.)’. Што датычыць зяліць ’тлуміць’, звычайна азяліць галаву, то не выключана, што тут асноўнае значэнне не ’шумець’, а ’выклікаць стан ачмурэння, выпіўшы настоенага зелля’, пра што сведчыць і другое значэнне азяліцца ’напіцца гарэлкі’ (параўн. чортава зелле = гарэлка), азелены ’затлумлены, п’яны’ (Яўс.). Гл. зала́, зелле, заліць1, зяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)