скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены; зак., што.

1. гл. кроіць.

2. Кроячы, зрасходаваць што-н.

С. увесь паркаль.

|| незак. скро́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прэ́кальпаркаль’, прэкалёвый ’зроблены з паркалю, паркалёвы’ (Бяльк.). Да паркаль (гл.); відаць, з пераасэнсаваннем пачатку зыходнай формы паркаль (< польск. perkal) як прыстаўкі прэ‑ (атаясамленай з польск. prze‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карту́на, карту́н ’баваўняная тканіна, паркаль’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. kartunпаркаль’, якое з прус.-ням. kartun з неарганічным r (адсюль таксама літ. kartũnas (Фрэнкель, 225; Булыка, Запазыч., 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кісія́паркаль’ (Бяльк.). Гл. кісяя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канвольпаркаль з атласнымі палосачкамі’ (ветк., Мат. Гом.). Відавочна, з ням. Kammvolle ’часаная воўна’, што не звязваецца семантычна. Магчыма, недакладна запісана значэнне ў інфарматара або гэта семантычны перанос: паркаль вырабляецца таксама з часанай бавоўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кісе́йка ’паркалёвая хустка’ (Ян.), ’паркаль’ (Бяльк.). Гл. кісяя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ркаль ’лёгкая баваўняная тканіна, паркаль’ (бых., Янк. Мат.), пэркыль ’тс’ (Бяльк.). Па фанетычных прычынах (акцэнтуацыя), відаць, запазычана з польск. perkał ’тс’ (< ням. perkal або франц. percale з англ. percale, што, магчыма, з перс. pärgala ’ануча’, Банькоўскі, 2, 530). Параўн. паркаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кісяя́паркаль’, рус. кисея, якое, магчыма, з тур. käsi ’раскроеная матэрыя’ (Фасмер, 2, 239).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пары́скпаркаль; (паркалёвая) хустка’, парыскаем ’паркалёвы’ (Мат. Гом.). Няясна. Ці не звязана з польск. paryski ’парыжскі’ < Parys ’Парыж’, адкуль маглі прывозіць тканіну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́тцавы ‘паркалёвы’ (Бяльк.), сі́тцы ‘паркалі’ (Касп.), сі́цецпаркаль’ (Бяльк., Ян., Сцяшк.). Запазычанне з рус. си́тец, си́тцевый, якое з нідэр. sits ‘тс’; апошняе ўзыходзіць да хіндзі chît, chîn або бенгалі chits, ст.-інд. citrás ‘стракаты’ (Фасмер, 3, 628; Праабражэнскі, 2, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)