упіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і упхнуць. Неяк пад вечар у камеру ўпіхнулі пухлую жанчыну. Мележ. Не цярпелася, кожным днём даражылі: млын ужо гатовенькі, качагарка — з недабудаванай сцяной, каб гэты паравік у сярэдзіну праз яе ўпіхнуць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцані́цца, ‑цанюся, ‑цэнішся, ‑цэніцца; зак.

Разм. Збіраючыся купіць што‑н., спытаць пра цану; прытаргавацца. Напарнік, ці кампаньён.., [Платона] вярнуўся дадому з добрай навіною: ён нагледзеў адзін паравік, прыцаніўся да яго і ўжо даў задатак. Ракітны. [Чарнушкі] былі самі такія ж, як людзі, што снавалі перад імі, — някідкія, разважлівыя палешукі, ледзь не кожны з якіх сто разоў прыцэніцца, перш чым купіць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакаматыў / з паравым рухавіком: паравоз, паравік / з рухавіком унутранага згарання: цеплавоз / з электрарухавіком: электравоз

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)