навуко́ва-папуля́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
навуко́ва-папуля́рны |
навуко́ва-папуля́рная |
навуко́ва-папуля́рнае |
навуко́ва-папуля́рныя |
| Р. |
навуко́ва-папуля́рнага |
навуко́ва-папуля́рнай навуко́ва-папуля́рнае |
навуко́ва-папуля́рнага |
навуко́ва-папуля́рных |
| Д. |
навуко́ва-папуля́рнаму |
навуко́ва-папуля́рнай |
навуко́ва-папуля́рнаму |
навуко́ва-папуля́рным |
| В. |
навуко́ва-папуля́рны (неадуш.) навуко́ва-папуля́рнага (адуш.) |
навуко́ва-папуля́рную |
навуко́ва-папуля́рнае |
навуко́ва-папуля́рныя (неадуш.) навуко́ва-папуля́рных (адуш.) |
| Т. |
навуко́ва-папуля́рным |
навуко́ва-папуля́рнай навуко́ва-папуля́рнаю |
навуко́ва-папуля́рным |
навуко́ва-папуля́рнымі |
| М. |
навуко́ва-папуля́рным |
навуко́ва-папуля́рнай |
навуко́ва-папуля́рным |
навуко́ва-папуля́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
купле́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да куплета (у 1 знач.). Дакладны рытм прыпеўкі, папулярная куплетная форма, даходлівая меладычная інтанацыя, жвавасць .. вызначылі выдатнае месца прыпеўкі ў музычнай практыцы рускага, украінскага і беларускага народаў. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць. // Спец. Сукупнасць горных работ па здабычы карысных выкапняў. Распрацоўка жалезных руд. // Спец. Спосаб здабычы выкапняў. Адкрытая распрацоўка.
2. звычайна мн. (распрацо́ўкі, ‑цовак). Месца, дзе распрацоўваюцца якія‑н. карысныя выкапні. Тарфяныя распрацоўкі.
3. Р мн. ‑цовак. Разм. Праца, часцей навукова-папулярная, у якой распрацоўваецца якое‑н. пытанне. Метадычная распрацоўка для настаўнікаў па «Новай зямлі» Я. Коласа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Калупа́ць ’падчэпліваючы чым-н. вострым, аддзяляць, абдзіраць што-н.; рабіць у чым-н. паглыбленне’, ’капаць, ускопваць’, ’капацца, корпацца ў чым-н., дастаючы адтуль што-н.’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Касп.; бешан., Нар. сл.; Радч.; Сержп.; Федар. Рук.; Шат.), укр. колупати, рус. колупать ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 10, 160) на падставе польск. дыял. kolupać і ўсх.-слав. лексем дапускае рэканструкцыю прасл. kolupati. Верагоднасць такога рашэння нязначная, паколькі статус польск. слова няясны. Карловіч памячае яго як запазычанне з фіксацыяй у мове палякаў на перыферыі (за межамі моўнай тэрыторыі). Слаўскі гэту лексему не разглядае. Большую цікавасць выклікае польск. дыял. klupać ’калупаць’, асабліва ў сувязі з бел. клупаць і рус. клупать, аднак статус польск. слова няясны. Не вельмі ясны і статус дыялектных значэнняў; не выключана, што яны ў большасці другасныя. Асноўныя факты былі вядомыя этымолагам вельмі даўно і першыя спробы этымалогіі (Міклашыч, Мацэнаўэр і інш.) пакуль што не знайшлі альтэрнатывы. Трубачоў (там жа) лічыць, спасылаючыся на Фасмера, 2, 298, што слова ўтворана складаннем прэфікса ‑ko і дзеяслова *lupati. Сабалеўскі (Slavia, 5, 444) меркаваў аб гаплалогіі з кололупати, аднак з гэтым нельга нагадзіцца і з пункту погляду фармальнага і семантычнага крытэрыю. Паколькі папулярная ў апошні час думка адносна вялікай архаічнасці падобных прэфіксаў надзейна не пацвярджаецца, фактычна няма прычын лічыць разглядаемае слова праславянскім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кні́га, ‑і, ДМ кнізе, ж.
1. Друкаванае выданне (даўней — рукапіснае) у форме збрашураваных і пераплеценых разам аркушаў з тэкстам і ілюстрацыямі. Пераплёт кнігі. Выдаць кнігу масавым тыражом. Кніга — крыніца ведаў, важнейшы сродак асветы і прагрэсу. / у знач. зб. Кнігу — масам! // Твор больш-менш значнага памеру, надрукаваны або падрыхтаваны да друку асобным выданнем. Напісаць кнігу. Навукова-папулярная кніга. Змест кнігі.
2. Сшытыя, пераплеценыя лісты паперы для якіх‑н. запісаў. Кніга скаргаў і прапаноў. Бухгалтарская кніга. Кніга водгукаў. Кніга ўліку.
3. Адна з некалькіх вялікіх частак навуковага ці літаратурнага твора. Першая кніга дылогіі. Раман у трох кнігах.
4. перан.; чаго. Пра тое, з чаго можна атрымаць якія‑н. звесткі, у чым знайшло адбітак, адлюстраванне што‑н. Кніга жыцця. □ [Гарлахвацкі:] Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе такіх астаткаў ранейшай флоры і фауны. Гэта жывая кніга прыроды. Крапіва.
5. звычайна мн. (кні́гі, кніг). Тое, што і кніжка (у 3 знач.).
•••
Галоўная кніга — асноўная бухгалтарская кніга для сістэматычнага запісу ўсіх рахункаў і прыходна-расходных аперацый.
Дамавая кніга — кніга для рэгістрацыі жыльцоў дома.
Шнуравая кніга — уліковая кніга, прашытая шнурам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)