углыбіню́, прысл. і прыназ. з Р.
1. прысл. Углыб чаго-н., унутр.
Паплавок пайшоў у.
2. прыназ. У што-н., унутр чаго-н.
У. лесу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
буй², бу́я, М на буі́, мн. буі́, буёў, м.
Сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад.
|| памянш. буёк, буйка́, мн. буйкі́, буйко́ў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
поплаво́к в разн. знач. паплаво́к, -лаўка́ м., плаво́к, род. плаўка́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Паплаве́ц 1, паплавок ’невялікі поплаў’ (ТСБМ). Памяншальнае да по́плаў (гл.).
Паплаве́ц 2 ’палачка з завостраным канцом для пячэння сала на агні’ (Шат.). Няясна. Этымалагічна, мабыць, тое ж, што і паплаво́к, але з іншай суфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плаво́к, плаўка, м.
Тое, што і паплавок. Сядзіць дзед Агей без шапкі. Не мігаючы глядзіць на плавок, на галачку хлеба, што гойдаецца на кручку ля самага дна. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́кен і ба́кан, ‑а, м.
Паплавок на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах. Далёка ўздоўж па рацэ віднеліся вартавыя агні — бакены. Пальчэўскі.
[Гал. baak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу, злёгку тузацца. Плотка, нарэшце, заўважыла крошку. Белы паплавок ажыў і, старанна перадаючы гульню рыбы з прыпадай, пачаў патузвацца і торкаць носам у ваду... Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Паплаўкі́ ’назва плоскуняў’ (ДАБМ, 870). Этымалагічна тое ж, што і паплавок (гл.), відаць, таму што мужчынскія сцяблы каноплі не маюць сямян і плаваюць пры мочцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патакачы ’паплаўкі’ (бых., Мат. АС). З ⁺патакай ’той, хто патакае’, а ў дадзеным выпадку/паплавок хістаецца так, як тузае і хістаецца рыба. Да патакаць! (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
слі́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні.
Палазы лёгка слізгаюць па ўтаптаным снезе.
2. перан. Плаўна, лёгка рухацца, перамяшчацца.
Паплавок слізгае па люстранай паверхні возера.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра цень, святло і пад.).
Сонечны зайчык слізгае па сцяне.
|| аднакр. слізгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. слі́зганне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)