капро́н, -у, м.

Штучнае валакно высокай трываласці, а таксама тканіна з гэтага валакна.

|| прым. капро́навы, -ая, -ае.

Капронавыя панчохі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкарпэ́ткі, -так, адз. шкарпэ́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена.

|| прым. шкарпэ́тачны, -ая, -ае.

Панчошна-шкарпэтачныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазацыро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зацыраваць усё, многае. Пазацыроўваць панчохі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безразме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які выкарыстоўваецца для некалькіх сумежных размераў (звычайна пра шкарпэткі, панчохі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панадвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надвязаць усё, многае. Панадвязваць панчохі. Панадвязваць вяроўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Зацыраваць усё, многае. Перацыраваць усе панчохі.

2. Зацыраваць нанава, іначай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цырава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад цыраваць.

2. у знач. прым. Залатаны цыраваннем. Цыраваныя панчохі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́цца; зак.

1. Разарвацца, раздзяліцца на часткі ад нацягвання.

Ніткі парваліся.

2. Стаць дзіравым, знасіцца да дзірак.

Панчохі парваліся.

3. перан. Спыніцца (пра знаёмства, адносіны і пад.).

Сувязь з падпольшчыкамі парвалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капро́н, ‑у, м.

Штучнае валакно высокай трываласці з сінтэтычнай поліаміднай смалы. // Тканіна з гэтага валакна. // Разм. Панчохі з капронавага валакна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панчо́шны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да панчохі (у 1 знач.). Панчошная фабрыка. // Які служыць для вырабу панчох. Панчошная пража.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)