◎ Канто́плі ’апоркі, боты з парэзанымі халявамі’ (стол., Сакал.). Сапсаванае з пантофлі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шлёпанцы м., разг. шлёпанцы, -цаў, ед. шлёпанец, -нца м.; панто́флі, -ляў, ед. панто́фель, -фля м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ту́флі, адз. л. ту́фель, памянш. ту́флік ‘лёгкі неглыбокі абутак, пантофлі’ (ТСБМ, Брасл. сл.), ту́флі, ту́хлі ‘тс’ (Сцяшк.), ту́хлі ‘тс’ (ТС, Арх. Вяр.), ту́хель ‘пантофель’ (Юрч. Вытв.), ту́флі, ту́плі ‘пантофлі’ (Васільковая сп., Сл. ПЗБ), памянш. туфелʼо́чак (Вруб.). Запазычаны з рус. ту́фли, ту́фель, якія з нідэрл. tóffel ‘хатні абутак’ ці з с.-н.-ням. tuffele, апошнія з с.-н.-ням. pantuffel (гл. пантофлі); яно ў выніку пераасэнсавання (паводле народнай этымалогіі) разлажылася на pant ‘завязка, шнурок’ і tuffel. Крыніцай запазычання лічыцца італ. pantofola (далей няясна, гл. Арол, 4, 122), якое нібыта з незасведчанага грэч. *παντόφελλός ‘сандалі на коркавай падэшве’ < πάντη ‘усюды, адусюль’, φελλός ‘коркавае дрэва’ (Фасмер, 4, 127; Чарных, 2, 273). Зайкоўскі (Слов. етим., 184–185), абапіраючыся на засчведчанае на Магілёўшчыне панто́пель ‘вязаны лапаць з тоўстых пяньковых ці льняных нітак’ (Янк. Мат.), мяркуе, што другая частка магла паходзіць з φλοιός, φλούδα ‘кара’, а дакладней ‘лыка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барлёчы ’грубыя жаночыя чаравікі’ (Касп.), барля́чы (Шат.), ба́рлеч ’чаравік’. Укр. дыял. берля́чі ’зімовыя чаравікі’, польск. berlacze ’зімовыя боты, пантофлі’. Першакрыніца — ням. Bärenlatschen (да Bär ’мядзведзь’, Latsche ’пантофля’, гл. Брукнер, 21). Бел. і ўкр. формы, магчыма, праз польск. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́пкі ’пантофлі, лёгкія туфлі без абцасаў’, адз. л. та́пка (ТСБМ; карэліц., Дзіц. фальклор), адз. л. та́пак: пакласці ў тапак, насіць у тапку (мазыр., Нар. медыцына). Укр. та́почки, рус. та́пки. З рус. та́пкі ’тс’, параўн. тапачкі, тапці, гл. Параўн. таксама серб.-харв. то̀пук ’сялянскі абутак, пасталы’ (< тур. topyk ’пята’, Скок, 3, 483).
Тапкі́ ’гразкі, багністы’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. то́пкі 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ступкі ’старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (Бір. Дзярж.); ’лёгкі жаночы абутак’ (Сцяшк.); ’апоркі, старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (З нар. сл.), вы́ступці ’туфлі’ (Бес.). Рус. вы́ступки, вы́ступцы ’старыя боты з адрэзанымі халявамі, вялікія і нязграбныя боты для хадзьбы па гною; від жаночых чаравікаў на абцасах; пантофлі’, укр. ви́ступці ’туфлі’. Ад іменнай або дзеяслоўнай асновы выступ‑ (гл. ступаць) з суф. ‑к‑ (Вахрас, Наим. об., 76).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́бці, кабцікі ’від абутку’ (Караткевіч, КТС). Форма з азванчэннем ад польск. kapcie ’від прымітыўнага абутку са скуры або тканіны; стары стаптаны абутак, пантофлі’. Слова вядома ў чэш. гаворках і ў славац. мове (запазычана з польск.?). Укр. і рус. паўдн.-зах. (укр.?) капці, капцы. Слова з няпэўнай этымалогіяй; мяркуюць аб магчымым запазычанні з венг. карса ’ануча’, а польск. форма пад уплывам łapcie. Слаўскі (2, 52) прымае гэту версію як найбольш верагодную. Аб іншых прапановах гл. Слаўскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)