◎ Праману́ць 1 ’баднуць, укалоць рагамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З літ. praniauti ’пракалоць’ (Грынавяцкене, там жа).
◎ Праману́ць 2 ’панадзіцца, узяць за моду’ (слонім., Нар. словатв.), прамяніць ’прывыкаць’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16. 186), прамацацца ’панадзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). прамакаць ’тс’ (астрав., Сл. ПЗБ). З літ. pra(si)manyti ’выдумаць, надумаць’ < manyti ’думаць, меркаваць, мець намер’: гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уна́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Панадзіцца рабіць што‑н. непажаданае. — Унадзіўся падлюка-каршун лятаць, — паскардзіўся .. [дзед] бабцы Вікці. — Сёння зноў маладога пеўніка схапіў. Даніленка. [Павел Сцяпанавіч:] — Залетась тут, у Пяцідуб’і, браканьеры ясень унадзіліся красці. Ляўданскі. // Стаць часта наведваць каго‑н. Да старога неўзабаве ўнадзілася хадзіць на вячоркі ўдава з суседняга засценка. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разна́да ’ласунак’ (шчуч., Сл. ПЗБ), разна́дзіцца ’панадзіцца’, ’рассмакавацца’ (дзятл., шчуч., пух., Сл. ПЗБ), разна́дзіць ’разахвоціць’ (маст., Сл. ПЗБ), разнаджаны ’разласаваны’ (лід., Сл. ПЗБ). Магчыма, утворана па мадэлі слова прына́да (гл.), дзе пры‑ было ўспрынята як прыстаўка. Гл. надзіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прына́дзіць ’прыцягваючы ўвагу чым-небудзь (звычайна кормам), прымусіць наблізіцца (птушку, рыбу, жывёл); прыцягнуць да якой-небудзь справы’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Растарг., Шатал., ТС), прына́дыты ’прыцягнуць, завабіць’ (Клім.); сюды ж зваротнае прына́дзіцца ’пайсці на прынаду (пра птушак, рыб, жывёл)’; разм. ’прызвычаіцца быць, бываць дзе-небудзь; панадзіцца, унадзіцца’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.; маг., Янк. 2, Ян.; пух., Сл. ПЗБ), таксама перан. прыно́дзіцца ’ўладкавацца, прыстасавацца, прыладзіцца’ (палац., Жыв. НС), ст.-бел. принажоный ’прываблены’. Верагодна, да прасл. *prinaditi (sę), прэфіксальнага ўтварэння ад *naditi (гл. на́дзіць). Стараж.-рус. принадити ’прыбавіць, далучыць; прыцягнуць, прывязаць’, рус. смал., бранск. прина́дить ’прынадзіць жывёлу (звычайна кормам-прынадай)’, дан. ’прывабіць, прыцягнуць да сябе ўвагу’, укр. прина́дити ’прынадзіць, прывабіць’, прина́дитися ’панадзіцца’ прина́дність ’прывабнасць; прыгажосць’, прина́дний ’спакуслівы, прывабны’, прина́дно ’спакусліва, прынадна, прывабна’. Параўн. польск. przynęcić ’тс’ (< *nǫtiti > nęta) ’прынада’, якое можна параўнаць з нуціць ракі ’прынаджваць, лавіць ракаў’ (Ласт., пад словам рак).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбазу́ліць, разбязу́ліць ’распесціць’ (Арх. Федар., Сцяшк. Сл.; ваўк., рагач., Сл. ПЗБ), разбазу́ліцца ’раздурэцца’, ’панадзіцца, звыкнуцца’ (гродз., ваўк., Сл. ПЗБ; Нас.), разбазу́лены ’распусны, разбэшчаны’ (Сцяшк. Сл.); параўн. рус. смал. разбезу́литься ’разбалавацца, раздурэцца’, што да базу́лить ’балаваць каго-небудзь’, базу́льнік, базу́ла ’свавольнік’. Здавальняючая этымалогія зыходнага *базуліць адсутнічае, параўн. бязула ’гультай’, (< без + ул‑), гл. ЭСБМ, 1, 437. Няпэўна. Магчыма, роднасныя з рус. дыял. базли́ть ’крычаць’, базло́ ’крыкун’, ’злы чалавек, падманшчык’, ’горла’, этымалогія якіх няясная. Сюды ж і разбазы́ляць ’разпесціць, раздурыць’ (Янк. Мат.). Магчыма, гэта запазычанне з літ. bỹzulioti ’зыкаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пова́дка ж. (привычка) прывы́чка, -кі ж., звы́чка, -кі ж.; (обыкновение) звы́чай, -чаю м.; (наклонность) схі́льнасць, -ці ж., нахі́л, -лу м.; (характер) хара́ктар, -ру м.;
взять пова́дку пана́дзіцца, узя́ць мо́ду, узя́ць (мець) звы́чку (звы́чай);
у соба́ки пова́дка хвата́ть за́ ногу саба́ка ма́е звы́чай (звы́чку) хапа́ць за нагу́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)