палаго́дзіць

памірыць каго-небудзь; зрабіць каго-небудзь лагодным’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. палаго́джу палаго́дзім
2-я ас. палаго́дзіш палаго́дзіце
3-я ас. палаго́дзіць палаго́дзяць
Прошлы час
м. палаго́дзіў палаго́дзілі
ж. палаго́дзіла
н. палаго́дзіла
Загадны лад
2-я ас. палаго́дзь палаго́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час палаго́дзіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зміры́ць, зміру, змірыш, змірыць; зак., каго-што.

Разм. Памірыць, прымірыць. Змірыць суседзяў. □ — Пажылі б на маім месцы, ведалі б тады, як гэта дзвюх кошак у адным мяшку змірыць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагадзі́ць, ‑гаджу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каго-што.

1. Прывесці ў адпаведнасць з чым‑н. Пагадзіць супярэчнасці.

2. Памірыць, прымірыць. [Саўка:] Эх, бяда з гэтымі старымі.. Не тое, дык тое... Ніяк іх пагадзіць няможна. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)