абме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Тое, што і памераць (у 1 знач.).
2. Разм. Наўмысна ці памылкова адмераць менш, чым трэба. Абмераць пакупніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́раны
1. поме́ренный, сме́ренный, изме́ренный;
2. приме́ренный;
3. переме́ренный;
1-3 см. паме́раць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэмперату́ра, -ы, ж.
1. Ступень нагрэтасці якога-н. цела, рэчыва; цеплавая характарыстыка.
Т. вады.
Т. паветра.
2. Ступень цеплыні чалавечага цела як паказчык стану здароўя.
Памераць тэмпературу ў дзіцяці.
3. Павышаная цеплыня цела; гарачка (разм.).
У хворага т.
|| прым. тэмперату́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пераме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Змераць, памераць нанава, яшчэ раз. Перамераць куплены адрэз. □ Павел перамераў крокамі абодва пакоі — у дзяўчат ён быў крыху большы. Шахавец. Большасць галасоў паказала, што ўсю прыбалотную зямлю трэба перамераць і перарэзаць. Чорны.
2. Змераць, памераць усё, многае. Перамераць усё збожжа. Перамераць усе прысядзібныя ўчасткі.
3. перан. Разм. Шмат прайсці, пахадзіць па якой‑н. тэрыторыі. З таго часу шмат прайшло гадоў. Многа дарог перамералі мае ногі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абме́раць, -аю, -аеш, -ае; -раны; зак., каго-што.
1. Тое, што і памераць (у 1 знач.).
2. Адмераць менш, чым трэба, ашукаць.
А. пакупніка.
|| незак. абме́рваць, -аю, -аеш, -ае і абмяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абме́р, -у, м. і абме́рванне, -я, н.
|| прым. абме́рны, -ая, -ае.
Абмерная вяроўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
са́жань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.
1. Старая беларуская і руская мера даўжыні, роўная 3 аршынам (2,13 м).
2. Колькасць чаго-н., роўная гэтай меры.
Тры сажні дроў.
3. Прылада для абмервання зямельных участкаў.
Памераць прысядзібны надзел сажнем.
◊
Касы сажань у плячах — пра шырокага ў плячах, высокага чалавека.
|| прым. сажнёвы, -ая, -ае.
Сажнёвыя крокі (вельмі вялікія).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэмперату́ра, ‑ы, ж.
1. Ступень нагрэтасці (якога‑н. цела, рэчыва); цеплавая характарыстыка. Тэмпература паветра. Тэмпература кіпення вады. □ У нетрах Сонца .. тэмпература дасягае некалькіх мільёнаў градусаў. «Маладосць».
2. Паказчык цеплавога стану арганізма чалавека і жывёлы. Памераць тэмпературу хвораму. □ Ніна гарыць, бо ноччу тэмпература падымаецца ледзь не да сарака градусаў. Брыль. Іван Іпалітавіч даваў укол за ўколам, сачыў за тэмпературай і пульсам хворага і ўпаўголаса перагаварваўся з маладым урачом Вераб’ёвай. «Беларусь». // Гарачка. У дзіцяці тэмпература.
•••
Абсалютная тэмпература — тэмпература, якая вымяраецца ад абсалютнага нуля.
Пакаёвая тэмпература — тэмпература жылога памяшкання.
[Лац. temperatura — стан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)