ке́гель, ‑ю, м.

Памер друкарскай літары (у вышыню), вызначаны ў друкарскіх пунктах.

[Ням. Kegel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае неаднолькавы з другім (другімі) памер. Разнамерны абутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харыя́мб, ‑а, м.

Вершаваны памер — чатырохскладовая стапа, утвораная спалучэннем ямба і харэя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́р, ‑у, м.

Тое, што і памер (у 2, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́сенный пе́сенны;

пе́сенный разме́р лит. пе́сенны паме́р;

пе́сенное тво́рчество пе́сенная тво́рчасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяцісто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з пяці стоп (пра вершаваны памер, радок). Пяцістопны ямб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мегала...

Першая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць вялікі памер, аграмаднасць чаго‑н., напрыклад: мегалазаўр, мегаламанія.

[Ад грэч. mégas — вялікі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматскладо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які ў сваёй будове мае некалькі складоў (пра слова, вершаваны памер). Шматскладовае слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нонпарэ́ль, ‑і, ж.

Спец. Дробны друкарскі шрыфт, памер якога роўны 6 пунктам (2,25 мм). Набраць тэкст нонпарэллю.

[Фр. nonparreille — непараўнальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго-што.

Змяніць (змяняць) форму чаго-н., памер якога-н. цела або яго частак уздзеяннем знешніх сіл.

|| звар. дэфармава́цца, -му́юся, -му́ешся, -му́ецца; -му́йся.

|| наз. дэфарма́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)