вы́паліцца, ‑ліцца; безас. зак.

Кончыць паліцца. Выпалілася ў печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лье́цца і -ліе́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся; зак.

Пацячы, паліцца.

Праліўся дождж.

Колькі там слёз пралілося (перан.; высок.).

|| незак. праліва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́нуцца, ‑нецца; зак.

Паліцца, пацячы адразу, хлынуць патокам. Укрытае шэрымі хмарамі неба гатова было лінуцца дажджом. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачасці́ць, -чашчу́, -часці́ш, -часці́ць; -часці́м, -часціце́, -часця́ць; зак. (разм.).

1. Пачаць рабіць што-н. часта.

З. у госці.

Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).

2. Паліцца частымі кроплямі.

Дождж зачасціў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шу́нуць, -ну, -неш, -не; шунь; зак.

1. Раптам паліцца, хлынуць, уварвацца ў што-н.

Шунула вада.

У пакой шунула свежае паветра.

2. перан. Пайсці масай (пра людзей); паступіць у вялікай колькасці.

Натоўп шунуў.

Заказы шунулі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́рзнуць ’пырснуць, моцна паліцца’ (ТС). “Звонкі” варыянт гукапераймальнага пырснуць, гл. (у < ы пасля губнога).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапалі́цца, паліцца; зак.

Разм.

1. Канчаткова спаліцца, згарэць. Дапалілася газа ў лямпе.

2. безас. Канчаткова выпаліцца. Дапалілася ў печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перацяплі́цца (перэі(епліцца) ’перагарэць, стаць попелам’ (Растарг.). Да пера- і цяпліццапаліцца (у печы), ацяпляцца’ < цяпло (гл.), цяпельца ’агонь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распалі́цца, -палю́ся, -па́лішся, -па́ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Моцна нагрэцца ад агню, жару.

Жалеза распалілася дачырвана.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць гарэць.

Дровы распаліліся.

3. перан. Моцна ўзрушыцца, расхвалявацца; разгневацца.

|| незак. распа́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлы́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Паліцца з сілай, патокам.

Хлынула вада.

Кроў хлынула з носа.

2. Імкліва накіравацца куды-н. вялікай масай.

Людзі хлынулі ў адчыненыя дзверы.

3. перан. З’явіцца ў вялікай колькасці.

У майстэрню хлынулі заказы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)