Лягчэцьпаляпшацца (аб самаадчуванні)’, ’памяншацца ў вазе’, ’цяплець (у безасабовай форме ле́гчаіць)’ (Нас., Касп., Яруш., ТСБМ). Да лёгкі (гл.), лягчэй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

облагора́живаться

1. набыва́ць высакаро́днасць, рабі́цца высакаро́дным; см. облагоро́диться;

2. (улучшаться — о породе, качестве) бот., биол. акульту́рвацца, паляпша́цца; см. облагоро́диться;

3. страд. рабі́цца высакаро́дным; акульту́рвацца, паляпша́цца; прыхаро́швацца; см. облагора́живать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Маладзі́цца, драг. молоды́тысьпаляпшацца (аб надвор’і) пасля дажджу на лепшае’ (З нар. сл.), укр. мо́лоді ’невялікія хмары на небе’ — прыкмета добрага надвор’я. Да маладзе́ць (гл.). Семантыка лексемы аформілася пры ад’ідэацыі веравання, звязанага з маладзіком, які станоўча ўплывае на станаўленне надвор’я, на рост раслін і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́віцца, праўлюся, правішся, правіцца; незак.

1. Разм. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); зажываць. Пасля таго мне пішуць праз нядзелю, што бацька правіцца... (Хоць моцна аслабеў, але ачуньвае.) Трус. Доктар сказаў, што нага пачне правіцца, як толькі дастануць кулю. Чорны. // Рабіцца тлустым, поўным. Далей на захад, дзе пяскі, жоўтымі свечкамі кветак стракаціць зялёны, сакавіты лубін, пасля якога добра родзіць жыта і — ад сіласу — правяцца каровы. Брыль.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца лепшым, паляпшацца. Радуючыся, што надвор’е правіцца, Алена праверыла, ці ўсе прыйшлі. Мележ.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адпраўляцца, служыцца (пра набажэнства). У касцёле ўсё яшчэ свяціліся вокны, яшчэ правілася імша і маліліся паны. Пестрак.

4. Зал. да правіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)