Прыгу́знікпалюбоўнік’ (Пятк. 2). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне метафарычнага характару ад гуз у значэнні ’зад, задняе месца’ (Гарэц.), параўн. гуз1; гл. таксама ЕСУМ, 1, 614 (гуза́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́бчык ’любіста, Levisticum officinale Koch.’ (Кіс., Бел. зельн.), зэльв. лю́пчыкі ’тс’ (Жыв. сл.). Запазычана з польск. lubczyk, якое разам з блізкімі lubszczek, lubieszczek, lubieszczyk і інш. узыходзіць да с.-в.-ням. lübestecke, lobistek. Гл. любі́ста. Больш новым з’яўляецца тураў. лю́бчыкпалюбоўнік’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каха́нак, ‑нка, м.

Разм.

1. Любы, каханы (у 2 знач.). Той вясною дзяўчына чакала, Што з паходу каханак прыйдзе, Вясну радасна так загукала, А каханка... забіў якісь злыдзень. Чарот.

2. Тое, што і палюбоўнік. — Мой адзін знаёмы вось так ажаніўся. А ў жонкі дружок патайны быў. Выпусцілі яго з турмы, ён адразу да яе. Ёй, вядома, ніякага сэнсу не было кідаць майго знаёмага, а каханак не адступаўся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рандаву́с фальк. ’каханак, палюбоўнік’: “Паехаў мой міленькі да млына / А я рандавуса наняла” (БНТ, Жарт. песні). Запазычанне (праз польскую?) з ням. Randezvous ’спатканне’, якое з франц. rendez‑vous ’спатканне, сустрэча, свіданак’ (< se rendre ’накіравацца, адазвацца на запрашэнне, сабрацца’), што служыла ў якасці загаду вайскоўцам для збору (Антропаў, БЛ, 45, 25; Фасмер, 3, 442; Сной₂, 602). Не выключана семантычнае збліжэнне з фармальна падобным ранда́р ’арандатар; карчмар’, гл. ранда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабраці́м ’той, хто звязаны з кім-н. пабрацімствам, названы брат’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус., укр. побрати́м, польск. pobracim, чэш., славац. pobratim (з паўдн.-слав. моў — Махэк, 64), балг. побра́тим, серб.-харв. по̀братим, славен. pobrȃtim. Паводле Далабко (ZfSlPh, 3, 111), дэрыват ад pobratiti; параўн. серб.-харв. по̀братити ’зрабіць пабрацімам, братам’, славен. brátiti se, brȃtim se (гл. брат). У рус. усх. дыял. побрати́м яшчэ ’стрыечны брат’, пск. побрати́м, побрати́шкапалюбоўнік, палюбоўніца’. Гл. таксама Фасмер, 3, 293.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любе́знік1, любі́знік ’нагаворнае зелле, якім прычароўвалі хлопца да дзяўчыны’ (Сцяшк., Багд., Шн. 3, Касп., Шат., ТС), любізнік ’злая істота’ (Інстр. II), браг. любіснік ’любіста’ (Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі назваў раслін, якія ўзыходзяць да ⁺любезны (польск. lubiezny, lubieżny, рус. любезный): польск. lubieznka, lubieżnka ’стальнік, Ononis arvensis L.’ і lubeznka ’жаўтазель, Genista L.’, — і назваў расліны любі́ста (любі́сцік), ’Levisticum officinale Koch.’ Гл. яшчэ любі́ста, любі́сцік.

Любезнік2палюбоўнік, каханак’ (ТС), ст.-польск. lubiezny, славен. ljubêznik, серб.-харв. ljūbeznik, љу̀безник ’тс’, ’сябар’. Прасл. lʼubezьnikъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыя́цель, пры́яцель ’блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.; ваўк., ганц., Сл. ПЗБ; ТС, ЛА, 3), прыя́цяль, прые́цель, прыя́ціл ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), прыя́цельства ’таварыскія адносіны; сяброўства’ (Нас., Ласт., ТСБМ), ст.-бел. приятель, приатель, приетель ’тс’ (Сл. Скарыны). Укр. прия́тель, рус. прия́тель, польск. przyjaciel, в.-луж. přećel, н.-луж. pśijaśel, чэш. přítel, славац. priateľ, серб.-харв. при̏јатељ, славен. prijȃlelj, балг. прия́тел ’прыяцель’, макед. пријател ’тс’. Прасл. *prijatelь ’прыяцель, добразычлівец, сваяк, родны’, дэрыват ад *prijati (гл. прыяць) з суфіксам nomina agentis ‑telʼь (Слаўскі, SP, 1, 52; Махэк₂, 494). Праславянскае слова роднаснае ст.-в.-ням. fruidil, с.-в.-ням. vriedel ’любімы; жаніх, муж’, ням. Freund ’прыяцель’, ст.-ісл. friill ’каханы, палюбоўнік’. Гл. Траўтман, 231; Брукнер, 445; БЕР, 5, 749; Фасмер, 3, 369; Бязлай, 3, 121; Сной₂, 575; Банькоўскі, 2, 935; ЕСУМ, 4, 586 (прияти). Параўн. прэ́цель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)