фіска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Даносіць, паклёпнічаць, быць фіскалам (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клепа́ть​II несов., разг. (клеветать) паклёпнічаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́бедничать несов., разг. дано́сіць, паклёпнічаць, намаўля́ць, нагаво́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каверзава́ць

‘даносіць, паклёпнічаць, намаўляць, нагаворваць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кавярзу́ю кавярзу́ем
2-я ас. кавярзу́еш кавярзу́еце
3-я ас. кавярзу́е кавярзу́юць
Прошлы час
м. каверзава́ў каверзава́лі
ж. каверзава́ла
н. каверзава́ла
Загадны лад
2-я ас. кавярзу́й кавярзу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кавярзу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

набрэ́хваць

‘нагаворваць, паклёпнічаць; брахаць, гаўкаць (пра сабаку)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. набрэ́хваю набрэ́хваем
2-я ас. набрэ́хваеш набрэ́хваеце
3-я ас. набрэ́хвае набрэ́хваюць
Прошлы час
м. набрэ́хваў набрэ́хвалі
ж. набрэ́хвала
н. набрэ́хвала
Загадны лад
2-я ас. набрэ́хвай набрэ́хвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час набрэ́хваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Клімо́таць ’паклёпнічаць’ (Нас.). Да клім (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наска́зывать несов., разг.

1. нагаво́рваць; нака́зваць;

2. уст. (ябедничать) нагаво́рваць; (клеветать) паклёпнічаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Брахаць. Сабакі кідаліся пад колы і на колы, гаўкалі на буланчыка, круцячыся ў яго пад нагамі, хапалі зубамі за пугу... Якімовіч.

2. перан. Нагаворваць, паклёпнічаць (пра зламысных людзей).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паклёп ’ілжывае абвінавачванне’ (ТСБМ, ТС). Нольсуфіксальнае вытворнае ад паклёпнічаць < кляпаць 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыгма́ніць ’маніць, дурыць, абдурваць’ (пруж., Нар. словатв.), ’нагаворваць, паклёпнічаць’ (карэліц., Шатал.). Да лы́га 1. Утворана ад ⁺лыгман ’манюка’. Аб суфіксе ‑ман гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)