паклёпнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., на каго-што.

Распаўсюджваць пра каго-, што-н. заведама лжывыя чуткі.

|| зак. напаклёпнічаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. паклёпніцтва, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паклё́пнічаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паклё́пнічаю паклё́пнічаем
2-я ас. паклё́пнічаеш паклё́пнічаеце
3-я ас. паклё́пнічае паклё́пнічаюць
Прошлы час
м. паклё́пнічаў паклё́пнічалі
ж. паклё́пнічала
н. паклё́пнічала
Загадны лад
2-я ас. паклё́пнічай паклё́пнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час паклё́пнічаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паклёпнічаць несов. клевета́ть, кля́узничать, я́бедничать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паклёпнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Займацца паклёпам, распаўсюджваць пра каго‑н. заведама ілжывыя чуткі; нагаворваць на каго‑н. [Бацькі] раптам змянілі тактыку: перасталі лямантаваць і паклёпнічаць на сына. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклёпнічаць (на каго-н.) verléumden vt; j-m Übles náchreden [náchsagen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кля́ўзнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Займацца кляўзамі; нагаворваць, паклёпнічаць.

|| зак. накля́ўзнічаць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фіска́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).

Быць фіскалам (у 2 знач.), паклёпнічаць на каго-н.

|| наз. фіска́льства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кля́узничать несов. паклёпнічаць; ка́верзнічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клевета́ть несов. паклёпнічаць, узво́дзіць паклёп;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Брахаць (пра сабаку).

2. перан. Паклёпнічаць, нагаворваць (пра зламысных людзей; разм.).

|| аднакр. га́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. га́ўканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)