пожа́дничать сов. пагна́цца (за чым), паква́піцца, обл. пага́ліцца (на што); (поскупиться) паскна́рнічаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развядзён, ‑а, м.

Разм. Разведзены з жонкай мужчына. — Хто гэта паквапіцца цябе браць з дзіцем? Хіба які ўдавец ці развядзён, дык цяпер іх не вельмі стае — удаўцы ўсе на тым свеце, адны ўдовы асталіся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак., на каго-што.

Абл. Паквапіцца, пагнацца на каго‑, што‑н., пажадаць займець, захапіць. [Аўгіня:] — Пэўна ж, я сама вінавата: на багацце пагалілася. Колас. [Клёст:] — Неўзабаве шэсцьдзесят стукне. Якая кабета пагаліцца на такога кавалера? Шашкоў.

пагалі́цца, ‑галю́ся, ‑го́лішся, ‑го́ліцца; зак.

Пагаліць сябе; пабрыцца. Мне трэба было пагаліцца, і я пайшоў у цырульню. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покуси́ться сов. зрабі́ць зама́х; (попытаться) паспрабава́ць, зрабі́ць спро́бу; (вознамериться) наме́рыцца, зрабі́ць наме́р; (посягнуть) паква́піцца, асме́ліцца (што-не́будзь зрабі́ць); см. покуша́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагна́цца, ‑ганюся, ‑гонішся, ‑гоніцца; зак.

1. за кім-чым. Кінуцца наўздагон з намерам дагнаць. Пагнацца за машынай. Пагнацца за злодзеем. □ Саўка напэўна ўцёк бы, калі б за ім не пагналіся разам з гаспадарамі сабакі. Колас.

2. за чым. Пачаць дамагацца чаго‑н. (з адценнем асуджэння). Пагнацца за славай. □ [Дзіміна:] — Пагналіся за эканоміяй і, мусіць, нечага не дагледзелі. Карпаў. // за кім-чым, на каго-што. Паквапіцца на каго‑, што‑н., спакусіцца кім‑, чым‑н. Пагнацца на багацце. □ Усім узяў [Юзік]: і розумам, і ростам, і прыгажосцю. Не дзіўна, што і Люба пагналася за ім. Васілевіч.

•••

Пагнацца за двума зайцамі — старацца зрабіць дзве розныя работы адначасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)