пако́раны

1. покорённый, подчинённый; (о крепости, городе — ещё) па́вший;

2. покорённый; см. пакары́ць I 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак., каго-што.

1. Пакарыць, захапіць узброенай сілай. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.

2. перан. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. настойлівасцю, барацьбой і пад. Заваяваць свабоду. Заваяваць аўтарытэт. Заваяваць званне брыгады камуністычнай працы. // Прывабіць, прыцягнуць да сябе. Заваяваць сэрца дзяўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скары́ць, скару, скорыш, скорыць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і пакарыць ​1. Але парода вольны дух Скарыць не здолеў вораг прагны. Крапіва. А мяне перш, за ўсё скарыла душэўная прыгажосць гэтага чалавека. Васілевіч. [Артыст] сказаў два-тры кампліменты дзяўчатам і канчаткова скарыў іх сэрцы. Асіпенка. [Каваль:] — Скарыць Падунскія парогі — гэта справа нялёгкая. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакара́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Падвергнуць пакаранню. Пакараць за злачынства. Пакараць за правіннасць. □ А калі б я парушыў прысягу, Гнеў сяброў хай мяне не міне, Хай ад рук партызанаў я лягу, Пакарайце за здраду мяне. Астрэйка. Гітлераўцы кінулі .. [сястру Рэмарка] у турму і праз некаторы час пакаралі смерцю. «ЛіМ».

пакара́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пакарыць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подчини́ть сов.

1. (покорить) пакары́ць;

2. (поставить в зависимость) падпара́дкаваць;

3. (поставить под непосредственное руководство — по службе, работе) паднача́ліць;

4. грам. падпара́дкаваць; см. подчиня́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́шчур, ‑а, м.

Далёкі продак, родапачынальнік. Калі далёкі прашчур лічыў шчасцем сагрэцца ля кастра, то сучасны чалавек ставіць сабе за мэту пакарыць час, стаць поўным гаспадаром у сусвеце. Гіст. бел. сав. літ. Адсюль, дзе некалі былі берагі Нямігі, чаўны далёкіх прашчураў мінчан шыбавалі ў няблізкі свет. Ліс. Дзе ні днюю, ні пачую, Дзе ні мушу крок спыніць — Так і чую, так і чую. Мова прашчураў звініць! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́ін (БРС, КТС). Рус. во́ин, укр. воїн, ст.-рус. воинъ, ст.-слав. воинъ, балг. паэт. воин, серб.-харв. во̀јни̑к, славен. vojník, чэш., славац. vojín, voják. Утворана пры дапамозе суф. адзінкавасці ‑inъ ад прасл. *vojь з магчымым значэннем ’група войска’ (Махэк₂, 696; БЕР, 172). Іншая ступень чаргавання ў ст.-слав. повинѫтипакарыць, заваяваць’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. vejù, výti ’гнаць(ца), праследаваць’, vajóti імперф., ст.-інд. vḕti ’праследуе, імкнецца да’, авест. vayeiti ’гоніць, праследуе’, лац. vēnor, ‑āri ’паляваць’, ст.-ісл. veiðr ’паляванне’, ст.-в.-ням. weida ’тс’, грэч. ἵεμαι ’імкнуся, жадаю’, ірл. fíad ’дзічына’, лац. proelium*provoiliom) (Фасмер, 1, 334; Траўтман, 345 і наст.; Шанскі, 1, В, 141 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.

1. Надзець на каго‑н. кайданы, ланцугі, скаваўшы іх. Прыехалі жандары, закавалі Пархвена ў кайданы і адправілі ў Сібір на катаргу. Жычка. // перан. Пакарыць, зняволіць. Не танула песня ў моры. У агні не гарэла, Закаваць не мог у путы Сатрап азвярэлы. Купала. Няма яшчэ такіх кайданаў, Каб закаваць людское сэрца. Глебка.

2. перан. Пакрыўшы лёдам, зрабіць нерухомым; замарозіць. Падскочыў мароз і закаваў балоты і рэкі. Якімовіч. / у безас. ужыв. Закавала лёдам рэкі, Ручаёчкі — аж да дна. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́рдце прям., перен. сэ́рца, -ца ср.;

приня́ть к се́рдцу прыня́ць (узя́ць) да сэ́рца;

не лежи́т к нему́ се́рдце сэ́рца не го́рнецца да яго́;

положа́ ру́ку на се́рдце шчы́ра ка́жучы;

э́то ему́ не по се́рдцу гэ́та яму́ не даспадо́бы;

ка́менное се́рдце каме́ннае сэ́рца;

от всего́ се́рдца ад усяго́ сэ́рца;

берёт за́ се́рдце бярэ́ за сэ́рца;

приня́ть (что-л.) бли́зко к се́рдцу прыня́ць (узя́ць) (што-небудзь) блі́зка да сэ́рца;

отлегло́ от се́рдца адлягло́ ад сэ́рца;

в сердца́х зло́сна, са зло́сці;

скрепя́ се́рдце неахво́тна;

с се́рдцем са зло́сцю;

сорва́ть се́рдце спагна́ць злосць;

ка́мень с се́рдца свали́лся ка́мень з сэ́рца звалі́ўся;

в глубине́ се́рдца у глыбіні́ сэ́рца;

от полноты́ се́рдца шчы́ра;

с замира́нием се́рдца з заміра́ннем сэ́рца;

с откры́тым (чи́стым) се́рдцем з адкры́тым (чы́стым) сэ́рцам;

с лёгким се́рдцем з лёгкім сэ́рцам;

всем се́рдцем усі́м сэ́рцам;

да́ма се́рдца да́ма сэ́рца;

большо́е се́рдце (у кого) до́брае (вялі́кае) сэ́рца (у каго);

се́рдце моё сэ́рца маё;

се́рдце разрыва́ется сэ́рца разрыва́ецца;

се́рдце боли́т сэ́рца балі́ць;

се́рдце взыгра́ло сэ́рца ра́дуецца;

се́рдце гори́т сэ́рца гары́ць;

се́рдце кро́вью облива́ется сэ́рца крывёй абліва́ецца;

се́рдце не на ме́сте сэ́рца не на ме́сцы;

се́рдце отошло́ сэ́рца адышло́;

се́рдце оборвало́сь (у кого) сэ́рца абарва́лася (у каго);

се́рдце переверну́лось (у кого, в ком) сэ́рца перавярну́лася (у каго, у кім);

вы́нуть се́рдце вы́няць сэ́рца;

держа́ть (име́ть) се́рдце (на кого) мець злосць (на каго);

покори́ть се́рдце (чьё) пакары́ць сэ́рца (чыё);

предложи́ть ру́ку и се́рдце (кому) прапанава́ць руку́ і сэ́рца (каму);

пронзи́ть се́рдце мо́цна ўра́зіць;

разби́ть се́рдце (чьё) разбі́ць сэ́рца (чыё);

сорва́ть се́рдце (на ком, на чём) сарва́ць злосць (на кім, на чым);

как (бу́дто) ма́слом по се́рдцу як ма́слам па сэ́рцы;

как ножо́м по се́рдцу як нажо́м па сэ́рцы;

свине́ц на се́рдце (у кого) ка́мень на сэ́рцы (у сэ́рцы) (у каго);

на се́рдце ко́шки скребу́т на сэ́рцы ко́шкі скрабу́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)