пазёр, ‑а, м.

Той, хто схільны або любіць пазіраваць (у 2 знач.), разлічваючы на знешні эфект. [Мая Антонаўка:] — Я была класным кіраўніком Бондаравага класа і тады яшчэ не ведала, што свавольнікі і хуліганы заўсёды пазёры і крыху акцёры. Карпюк.

[Фр. poseur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́за ’пастава, становішча цела’; няшчырыя паводзіны’ (ТСБМ). З руск. поза, якое з франц. pose ’становішча цела; поза’ ад poser ’размяшчацца, стаяць; пазіраваць’, што з нар.-лац. pausare ад лац. pausa ’спыненне, затрымка’ (Чарных, 2, 49–50); паводле Фасмера (3, 303), рус. лексема з ням. Pose < фр. pose. Гл. яшчэ паўза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фат, ‑а, М фаце, м.

1. Самаздаволены франт, фарсун, які любіць рысавацца, пазіраваць; пусты, пошлы чалавек. Чужы грамадству мот і фат, Уцех жыццёвых знаўца — Ну што яму там да брыгад Камуністычнай працы. Звонак.

2. Уст. Роля палюбоўніка-пазёра ў тэатральнай п’есе, а таксама акцёр, які іграе гэтую ролю.

[Фр. fat ад лац. fatuus — дурны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рисова́ться

1. (виднеться, обозначаться) рысава́цца;

вдали́ рису́ются очерта́ния гор удалечыні́ рысу́юцца абры́сы гор;

2. перен. (представляться в воображении) уяўля́цца;

3. перен. (выставляться, показывать себя) рысава́цца; выстаўля́цца; пазі́раваць;

4. страд. рысава́цца; малява́цца; см. рисова́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)