разла́саваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
Разм. Узбудзіць, узмацніць у кім‑н. жаданне паласавацца, з’есці што‑н. смачнае. Разласаваць дзіця малінаю. // перан. Распаліць, узмацніць у кім‑н. жаданне, ахвоту да чаго‑н. Лёгкая пажыва разласавала яго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лалы́ (мн.) ’выгада, пажыва’, ’раскоша, добрае жыццё’ (Нас., Нас. Сб.), смал. лальі ’тс’, ’балбатня, жарты’, ’добра жыць, не працуючы, за чужы кошт’. Рус. лала, лаліі ’балбатун’, ’балбатня, лухта, бяссэнсіца, глупства’, рус. лалить ’вярзці лухту’, ’балбатаць’, лалкать ’лепятаць, балбатаць’, польск. lalać, серб.-харв. лапаты ’тс’ (< ням. lallen), лалакати ’замест слоў пры спяванні паўтараць ла-ла’ і інш. Гукапераймальнае. Ад ла-ла-ла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нае́дак, ‑дку, м.
Разм. Тое, чым можна наесціся; пажыўнасць яды. Яблыкі — не вялікі наедак. Які з цукерак наедак? □ Даўгулевіч.. абсмоктваў гусіныя лапкі. Наедак, праўда, невялікі, але Даўгулевіч не мог ад яго адарвацца. Гурскі. [Цешча:] — Ат, кідай сёрбаць, які з таго варыва наедак. Я табе, Міхаська, лепш драчонаў.. дам. Б. Стральцоў. // Пажыва. У засені зараснікаў нерухома стаяць вялізныя, як плашкі, шчупакі, пільнуючы сабе наедку. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажы́так, ‑тку, м.
1. гл. пажыткі.
2. Здабыча, пажыва. [Адам:] — Сюды, проста на кашару, і перліся, нячысцікі. Мабыць, [ваўкі] нюхам вынюхалі, што тут пажытак добры. Сабаленка. // толькі адз.; перан. Тое, што дае матэрыял для думак, размоў і пад. Пажытак для роздуму. □ Стылізаваныя пад фальклор вершы Чачота былі спробай даць селяніну духоўны пажытак, блізкі і зразумелы яму, навучыць яго жыць лепш, багацей. Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пи́ща ж.
1. е́жа, -жы ж.; (съестные припасы) харч, род. ха́рчу м.; (корм) корм, род. ко́рму м.; (кушанье) стра́ва, -вы ж.; яда́, род. яды́ ж.; (питание) харчава́нне, -ння ср.;
здоро́вая пи́ща здаро́вая е́жа;
лёгкая пи́ща лёгкая е́жа;
мясна́я пи́ща мясна́я е́жа, мясны́ харч;
пи́ща живо́тных корм жывёл;
горя́чая пи́ща гара́чая стра́ва;
пи́ща и питьё яда́ і піццё;
приго́дный для пи́щи прыго́дны для яды́;
употребля́ть в пи́щу е́сці, ужыва́ць як е́жу (для яды́);
2. (вещества, питающие организм) пажы́так, -тку м.;
пи́ща расте́ний пажы́так раслі́н;
3. перен. пажы́так, -тку м., пажы́ва, -вы ж.;
духо́вная пи́ща духо́ўны пажы́так;
пи́ща для ума́ пажы́так для ро́зуму;
дава́ть пи́щу чему́-л. перен. дава́ць пажы́ву чаму́-не́будзь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
яда, ежа, харч, харчаванне, страва, спажыва, спажытак, прадукты, правізія / жывёле: корм, фураж, аброк / вытанчаная: далікатэс, ласунак, прысмакі / спяшаючыся або перад асноўнаю ядою: закуска, закусь / не посная: скорам / недаедзеная: аб'едкі, недаедкі, агрызкі / садавіна ці салодкае ў канцы абеда: дэсерт; наедак, прахарчунак, спожыць, жыўнасць (разм.) / посная: нішчымніца (разм.) / недаедзеная: недаежа (разм.); патрава (абл.) / жывёле: пошар (абл.); хлеб, пажыва, пажытак, падмацаванне, падмацунак (перан.); правіянт (уст.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)