е́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. елка.

2. у знач. прысл. е́лачкай. Пра ўзор, размяшчэнне чаго-н.

Вышываць елачкай (у елачку).

Падымацца на лыжах елачкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Падскокваць, з шумам апускацца і падымацца. Гопацца ў сядле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повыша́ться возвр., страд. павыша́цца; узніма́цца, падыма́цца;

баро́метр повыша́ется баро́метр павыша́ецца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падыма́нне, ‑я, м.

Дзеянне паводле дзеясл. падымаць — падняць (у 1–4, 7 знач.) і падымацца — падняцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапы́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падымацца ўверх, стаяць тарчма (пра валасы, шэрсць і пад.).

2. перан. Быць незадаволеным чым-н.; упарціцца.

|| зак. устапы́рыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -рыцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взводи́ться

1. (о курке) узво́дзіць;

2. страд. узво́дзіцца; узніма́цца, падыма́цца; см. взводи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыцяцю́рыцца экспр. ’натапырыцца’; ’памерці’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да цяцерыцца падымацца, тапырыцца’ (Ласт.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вски́дываться

1. (быстро подниматься вверх) разг. узніма́цца, падыма́цца;

2. (набрасываться с бранью, упрёками и т. п.) прост. накіда́цца, накі́двацца, напада́ць;

3. страд. ускіда́цца, ускі́двацца; узніма́цца, падыма́цца; см. вски́дывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Става́ць ‘з’яўляцца’ (Ласт., Сл. ПЗБ), ‘быць дастатковым, хапаць’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. става́ти(ся) ‘станавіцца, рабіцца; хапаць’, рус. дыял. става́ть ‘тс’, ц.-слав. ставати ‘станавіцца’, польск. stawać ‘уставаць, падымацца на ногі; затрымлівацца’, чэш. stávat se ‘станавіцца, рабіцца, здарацца’. Паводле Борыся (576), прасл. *stavati ‘затрымлівацца; падымацца’, шматкратны дзеяслоў ад *stati (гл. стаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малацьбі́т, ‑а, М ‑біце, м.

Той, хто малоціць. — Ты адзін цупаеш цэпам, і рукі дранцвеюць, падымацца не хочуць. А стануць чатыры малацьбіты ды як жарнуць — адкуль яно што і возьмецца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)