надстры́гчы, ‑гу, ‑жаш, ‑жа; ‑жом, ‑жаце; зак., каго-што.
Часткова падстрыгчы, не скончыць стрыгчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пападстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падстрыгчы ўсіх, многіх або ўсё, многае. [Дзед:] — Нас пападстрыгалі пад машынку, пагалілі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абалва́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).
1. Груба, зболыпага абчасаць што-н., падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі.
А. камень.
А. бервяно.
2. Паспешліва, абы-як падстрыгчы (жарт.).
А. хлопца.
3. Абдурыць, ашукаць.
А. слухачоў.
|| незак. абалва́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абалва́ньванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́кругла, прысл.
Разм. Вакол галавы (павязаць, падстрыгчы і пад.). У адкрытым кузаве — станок, а каля яго жанчына ў камбінезоне, у чырвонай касынцы, завязанай накругла. Арабей. Цемнаватыя з іржавінкай на кончыках валасы былі падстрыжаны накругла, нібы, пад гаршчок. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. прыстрыг, ‑ла; заг. прыстрыжы; зак., каго-што.
Трохі падстрыгчы. У знак свята дзед Саёнак надзеў сёння чорную, вышытую нейкімі бубачкамі кашулю і, відаць, толькі ўчора, а то і сёння раніцай, прыстрыг з бакоў сівую бараду. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
постри́чь сов.
1. падстры́гчы, пастры́гчы, (всех, многих, много, неоднократно) пападстрыга́ць, пападстры́гчы; папастрыга́ць, папастры́гчы;
2. церк. пастры́гчы (всех, многих) папастрыга́ць, папастры́гчы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)