буза́¹, -ы́, ж.

1. Рэшткі вадкасці разам з асадкам; падонкі.

На дне бочкі засталася адна б.

2. Пітво з проса, грэчкі, ячменю, распаўсюджанае ў Крыме і на Каўказе.

3. Адклады на дне вадаёмаў.

Дзеці плюхаюцца ў бузе.

|| прым. бузяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́нне, ‑я, н., зб.

Тое, што і падонкі (у 2 знач.). [Бацька:] — Нічога ты [Стась] яшчэ не ведаеш. Тваё гора, што часта аціраешся сярод такога падоння. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкі́ды, ‑аў; адз. няма.

Непрыгодныя рэшткі чаго‑н., адходы; смецце; нечыстоты. Адкіды вытворчасці. Адкіды арганізма. // перан. Падонкі чалавечага грамадства, маральна апусцелыя людзі, злачынныя антыграмадскія элементы. Адкіды грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скалатня́ ‘муць, падонкі’ (Нас., Байк. і Некр.). Дэрыват ад скалаціць < калаціць (гл.) з суф. ‑н(я).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отре́бье ср., устар., прям., перен. паза́дкі, -каў ед. нет, падо́нкі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

То́лагпадонкі, буза’ (Ласт.). Няясна; відаць, звязана са славац. talug ’гной у ране’, н.-луж. taług, tałog ’гной, гнойная маса’, серб.-харв. та́лог, tolȏg ’асадак, падонкі’, балг. та́лог ’асадак, ціна, іл’, макед. талог ’тс’. Прасл. *talogъ ’асадак’, якое звязваюць з *talъ ’талы, бясснежны’ (Шустар-Шэўц, 1496, гл. талы) і, магчыма, з *toliti ’паміраць; супакойваць’ (Бязлай, 4, 151), параўн. таліць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

атрэ́п’е, ‑я, н., зб.

1. Адыходы, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну, пянькі.

2. Старое, зношанае адзенне; лахманы. Хадзіць у атрэп’і.

3. перан. Элементы грамадства, якія дайшлі да маральнага разлажэння; падонкі. [Арцыховіч:] — Ды што з гэтым белагвардзейскім атрэп’ем гаварыць! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ато́нне ’астатак, падонкі’ (Касп.). Рус. дыял. ото́нок, ото́ночка ’тонкая абалонка, шкарлупіна’. Няясна. Відаць, ад кораня тон‑ (тонкі) праз дзеяслоў, зафіксаваны ў Даля отонить ’зрабіць тонкім’ (з *otonьnьje). Магчыма, кантамінацыя з адонне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́гма ’расплаўленая сілікатная маса высокай тэмпературы, якая ўтвараецца ў глыбінях зямлі’ (ТСБМ), было запазычана праз рус. ці польск. мовы ў якасці навуковага тэрміна, які з грэч. μάγμαпадонкі, буза, калатушка’ (Лёхін, 414).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буза́ 1, ‑ы, ж.

1. Рэшткі вадкасці, падонкі. На дне бочкі адна буза асталася.

2. Лёгкае хмельнае пітво з проса, грэчкі, ячменю, пашыранае галоўным чынам у Крыму і на Каўказе.

3. Адклады на дне вадаёмаў (рэк, сажалак, азёр), якія складаюцца з найдрабнейшых частак мінеральных і арганічных рэчываў.

буза́ 2, ‑ы, ж.

Разм. Скандал, шум.

[Перс. buzä.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)